Полк імя Кастуся Каліноўскага

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Пакуль нехта сустракае рускіх вайскоўцаў у Беларусі, мы б’ем ворага на межах Украіны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Пакуль нехта заяўляе пра стварэнне сумеснай групоўкі з маскалямі і сустракае рускіх вайскоўцаў, якія прыбываюць у Беларусь з аркестрам і хлебам-соллю, у нас ёсць свае гасцінцы для акупантаў Мы б’ем ворага на паўднёвых і ўсходніх межах Украіны, і біць будзем каго заўгодна на паўночных!Бо за намі праўда, за намі сіла, за намі ўвесь цывілізаваны свет!

Каманда аэравыведкі падраздзялення Пагоня ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Каманда аэравыведкі падраздзялення “Пагоня” ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага, што з’яўляецца чарговым крокам да аб’яднання ўсіх беларускіх добраахвотнікаў і да стварэння беларускага вызвольнага войска.

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма ў Кіеве

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынасам Кашчунасам.Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь. Былі ўзняты пытанні беларуска-літоўскіх […]

Рэкруты палка Каліноўскага вучацца сучаснай тактыцы бою і выбіраюць ваенныя спецыяльнасці

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

«Хто загадзя ведае тактыку прамога і абыходнага шляху – той перамагае!» Сунь-Цзы, «Мастацтва вайны» Рэкруты палка Каліноўскага ўвесь час, на практыцы, атрымліваюць новыя веды па вядзенні сучаснага бою і валоданні зброяй. Тактычныя заняткі, стрэльбы, медыцына – аснова падрыхтоўкі рэкрутаў палка. Таксама ёсць магчымасць выбраць вузкую ваенную спецыяльнасць: снайпер, ПТРК, ПЗРК, аператар БПЛА, медэвак і іншыя.Час […]

Удзельнік штурму вёскі на поўдні Украіны расказвае пра сустрэчу з рускім салдатам у адных трусах

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Страляць у спіну? Я браў удзел у штурме вёскі на поўдні Украіны. Аперацыя прайшла паспяхова, вёска вярнулася пад кантроль Украіны, акупантаў выгналі. Калі баі ўціхлі, а рускія, пакінуўшы нам вялікую колькасць свайго БК, уцяклі ў бок «парэбрыка» мы аглядалі вёску на прадмет расцяжак і замініраваных памяшканняў. Падыходзячы да чарговай хаты, раптам я бакавым зрокам заўважыў, […]

Аўтамабілі на фронце служаць расходным матэрыялам і дапамагаюць палку імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Вось прыклад таго, што адбываецца з аўтамабілямі на фронце. Калі ў мірным жыцці дастаткова мяняць алей, расходнікі і аўто можа праслужыць не адзін дзясятак гадоў, то на фронце ягоная служба можа лічыцца днямі. Гэта значыць САМ АЎТАМАБІЛЬ з’яўляецца расходным матэрыялам на вайне.Важна не забываць, што вайна працягваецца і нашы ваяры штодня падвяргаюць сябе небяспецы на […]

У Кіеве прайшла сустрэча Палка Каліноўскага з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны «Дэмакратычная Беларусь»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Сёння ў Кіеве адбылася сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з Міжфракцыйным дэпутацкім аб‘яднаннем у Вярхоўнай Радзе Украіны «Дэмакратычная Беларусь».На сустрэчы прысутнічалі народныя дэпутаты: Олексій Гончаренко, Вадим Галайчук, Софія Федина, Марія Мезенцева, Євгенія Кравчук, Ірина Геращенко, Микита Потураєв, Єгор Чернєв, Олександр Маріковський, Богдан Яременко, Сергій Швець.Былі ўзняты пытанні беларуска-украінскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі.Украінскі бок выказаў павагу […]

Ваяры Батальёну Волат Палка Каліноўскага здзейснілі кулямётны налёт на пазіцыі оркаў з блізкай дыстанцыі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Ваяры Батальёну Волат Палка Каліноўскага здзяйснілі кулямётны налёт на пазіцыі оркаў з блізкай дыстанцыі. Адстралялі некалькі сотняў буйнакаліберных патронаў і паспяхова вярнуліся без стратаў. Русня ашаломленая такім дзёрзкім абстрэлам са спазненнем адкрыла агонь у адказ, калі нашых ваяроў і след прастыў. На ўзбраенні Палка Каліноўскага – НСВ – Уцёс: 12,7-мм буйнакаліберны кулямёт, прызначаны для барацьбы […]

Ян Мельнікаў: Героямі становяцца звычайныя людзі, якія робяць сябе незвычайнымі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Героі – гэта звычайныя людзі, якія робяць сябе незвычайнымі”.• Джэрард Артур Уэй Ян Мельнікаў – камандзір батальёна Волат палка Каліноўскага. Ва Украіне з 2014 года. Удзельнік «Рэвалюцыі годнасці», ветэран «АТА», да пачатку вайны інструктар па ўжыванню стралковай зброі, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расіі ва Украіну на фронце. Адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі за баявыя заслугі. «Сёння дыктатар, […]