Полк імя Кастуся Каліноўскага

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Байцы палка Каліноўскага перапраўляюцца праз рэчку пад абстрэлам для ўдзелу ў штурмавой аперацыі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Пераправа.Поле і звілістая рэчка – вельмі звыклы пейзаж і для нашай роднай Беларусі. Адразу бачыцца рыбалка, вуха, добрая кампанія і такі ж настрой. Але гэта ў мірны час.Падчас вайны ж, такая невялікая рэчка – гэта перашкода для байцоў. Трэба падрыхтавацца, наладзіць пераправу і ўсё гэта пад шчыльным абстрэлам варожай артылерыі, пацверджаннем чаго з’яўляецца вялізная варонка […]

Франтавая вячэра: нашы хлопцы імкнуцца стварыць утульнасць і дзякуюць валанцёрам за дапамогу

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Франтавая вячэра Нашы хлопцы, у адрозненні ад «оркаў», заўсёды імкнуцца наладзіць побыт і стварыць хоць нейкую утульнасць дзе б яны не знаходзіліся. Дзякуй валанцёрам і мясцовым жыхарам, за тое, што часам у нас ёсць магчымасць разбавіць сухпаёк, які вельмі надакучыў за час вайны. З такой шчырай дапамогай лягчэй змагацца з ворагам! #фронт

Незвычайны штотыднёвы выпуск навін: падрабязнасці навучання рэкрутаў і вышкал на палігоне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Незвычайны штотыднёвы выпуск навін Падрабязнасці навучання рэкрутаўВышкал на палігоне Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал #прэс_реліз

Гумар на фронце дапамагае ваярам падтрымліваць баявы дух і адпачыць да Перамогі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

«Калі-небудзь мы ўсё роўна будзем глядзець на гэта з гумарам, дык можа пачнем гэта рабіць зараз?» Гумар на фронце, тое што дапамагае нашым ваярам падтрымліваць баявы дух і хаця б некалькі хвілін адпачыць. З усмешкай да самай Перамогі

Полк імя Кастуся Каліноўскага падзякаваў актывістам «Еўрапейскай Беларусі» за перадачу экіпіроўкі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае вялікую падзяку актывістам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Сябры з «Еўрапейскай Беларусі» перадалі байцам палка наступную экіпіроўку: – сухпайкі (11000 штук), – рацыі Матарола R7 (120 штук),– рамяні (200 штук), – кепкі (100 штук), – фліс-байкі (320 штук), – рыдлёўкі (300 штук), – навушнікі актыўныя (200 штук),– накаленнікі (150 штук)– супрацьгазы […]

Дзеці вайны заўсёды будуць ведаць, дзякуючы каму яны зноўку могуць усміхацца і быць дзецьмі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Дзеці вайны. Што б не казала крамлёўская прапаганда, як бы не распіналася, колькі б не пырскала слінай праз экран тэлевізара, якія б шалёныя гісторыі не прыдумляла пра «распятых хлопчыкаў» і «фашыстаў» ва Украіне – гэтыя дзеці заўсёды будуць ведаць, дзякуючы каму яны выйшлі з падвалаў. Дзякуючы каму яны перасталі чуць выбухі. Дзякуючы каму яны перасталі […]

Сёння а 19:00 стрым Палка Каліноўскага пра ўдзел байцоў у баявых дзеяннях ва Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Сёння а 19:00 пройдзе стрым палка Каліноўскага Тэма стрыма: Удзел у баявых дзеяннях ваяроў Палка Каліноўскага. Байцы з пазыўнымі Кусь і Тор раскажуць пра свой баявы шлях і досвед падчас паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Запрашаем Вас да прагляду і актыўнага ўдзелу ў стрыме – пішыце вашы пытанні па тэме стрыма ў каментарах. Да сустрэчы ў […]

14 кастрычніка а 19:00 стрым Палка Каліноўскага з байцамі Кусь і Тор пра баявы шлях

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Заўтра 14 кастрычніка а 19:00 пройдзе стрым палка Каліноўскага Байцы з пазыўнымі Кусь і Тор раскажуць пра свой баявы шлях і досвед падчас паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Запрашаем Вас да прагляду і актыўнага ўдзелу ў стрыме – пішыце вашы пытанні ў каментарах. Да сустрэчы ў прамым эфіры! Беларусы на перадавой | Стрым Палка Каліноўскага У […]

Відэа з фронту: начны абстрэл на паўднёвым напрамку і раненне медыка падчас задання

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Відэа з фронту, з нашых пазіцый! «Так прамахнулася, што ледзь не трапіла!» Пад час выканання задання на паўднёвым напрамку група нашых ваяроў патрапіла пад начны варожы абстрэл. Пачалося ўсё з мін, якія выбухалі проста над галовамі. Але раптам ваяры пачулі свіст і магутнейшы выбух прама за паўтара-два метры ад увахода ў сховішча! Ударная хваля была […]

Пабрацім «Дзяцюк» лячыўся мёдам ад франтавых хвароб падчас цяжкіх умоў на фронце

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Мёд ад франтавых хвароб. Аднаго дня захварэў мой пабрацім з пазыўным «Дзяцюк». Надвор’е тыдзень ужо як сапсавалася: вецер прабіраў да костак, дождж ішоў штодня, сырасць у акопах пастаянная, ну дзе тут не захварэеш? Мокрыя ногі – мастхэв тых тыдняў.Але ж злёг ён амаль перад самым нашым выхадам на задачу, таму «Дзяцюк» спытаў у мяне з […]