«Хто загадзя ведае тактыку прамога і абыходнага шляху – той перамагае!» Сунь-Цзы, «Мастацтва вайны»
Рэкруты палка Каліноўскага ўвесь час, на практыцы, атрымліваюць новыя веды па вядзенні сучаснага бою і валоданні зброяй. Тактычныя заняткі, стрэльбы, медыцына – аснова падрыхтоўкі рэкрутаў палка. Таксама ёсць магчымасць выбраць вузкую ваенную спецыяльнасць: снайпер, ПТРК, ПЗРК, аператар БПЛА, медэвак і іншыя. Час прымаць рашэнне! Пераходзь з «канапавага воіна» у сапраўднага байца, які ведае сваю справу і паказвае свае веды на полі бою.