Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага СеймаУ Кіеве прайшла сустрэча п…

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма

У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынасам Кашчунасам.
Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь.

Былі ўзняты пытанні беларуска-літоўскіх адносінаў у кантэксце расейскай агрэсіі ў дачыненні да Украіны і магчымай агрэсіі ў дачыненні да Літвы.
Акрамя таго, былі абмеркаваныя пытанні патрэб падраздзялення і этапы аказання неабходнай дапамогі.