Відэа-інструкцыя «Як правільна здавацца ў палон ЗСУ» На фоне нарастаючай пагрозы паўторнага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, мы запісалі інструкцыю для акупантаў, якая дазволіць захаваць жыццё. Нагадваем! Лепшым рашэнням для вайскоўцаў Беларусі і Расеі будзе адмова выконваць загад аб пераходзе дзяржаўнай мяжы Украіны. Кругласутачная гарачая лінія Каардынацыйнага штабу па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі. Звяртацца […]
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Нашы байцы сочаць за навінамі з дому і перапісваюцца з роднымі падчас баявых дзеянняў
«Няма лепшага месца на зямлі, чым родны дом»– Марк Тулій Цыцэрон Нават паміж баямі нашы байцы сочаць за навінамі з дому, перапісваюцца з роднымі.Кожны сумуе па роднай Беларусі.Кожны рыхтуецца.Кожны ведае, што вернецца!
Палк Каліноўскага рыхтуецца да новай баявой аперацыі супраць акупанта на зямлі, вадзе і ў паветры
«Рыбачым на акупанта» Рыбалка на акупанта адрозніваецца ад звычайнай. Прыкормліваем пральнымі машынамі, электрачайнікамі – пажадана не працоўнымі. Акупант злятаецца зграямі на нябачаную здабычу, тут жа трапляючыся ў нашы «сеткі».Насамрэч на відэа падрыхтоўка ваяроў палка Каліноўскага да новай баявой аперацыі. Мы ўжо змагаемся з ворагам і на зямлі, і на вадзе і ў паветры!Слава Украіне і […]
Штотыднёвы выпуск навін: звесткі з фронту і сустрэчы прадстаўнікоў палка з дэпутатамі
Штотыднёвы выпуск навін • Звесткі з фронту. • Сустрэчы прадстаўнікоў палка з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і з прадстаўнікамі Літоўскага Сейма.• Пераход каманды аэравыведкі з падраздзялення «Пагоня» у полк Каліноўскага. Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал #прэс_реліз
Пакуль нехта сустракае рускіх вайскоўцаў у Беларусі, мы б’ем ворага на межах Украіны
Пакуль нехта заяўляе пра стварэнне сумеснай групоўкі з маскалямі і сустракае рускіх вайскоўцаў, якія прыбываюць у Беларусь з аркестрам і хлебам-соллю, у нас ёсць свае гасцінцы для акупантаў Мы б’ем ворага на паўднёвых і ўсходніх межах Украіны, і біць будзем каго заўгодна на паўночных!Бо за намі праўда, за намі сіла, за намі ўвесь цывілізаваны свет!
Каманда аэравыведкі падраздзялення Пагоня ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага
Каманда аэравыведкі падраздзялення “Пагоня” ўвайшла ў склад палка імя Кастуся Каліноўскага, што з’яўляецца чарговым крокам да аб’яднання ўсіх беларускіх добраахвотнікаў і да стварэння беларускага вызвольнага войска.
Варонка ад прылёту амаль што па нашым хлопцам, памерам у чалавечы рост
«Вось такая ху**ня па нас ху**рыт!» Варонка ад прылёту амаль што па нашым хлопцам, памерам у чалавечы рост!
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма ў Кіеве
Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма У Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з літоўскай дэлегацыяй на чале з віцэ-спікерам Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюсам Саўдаргасам і кіраўніком камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынасам Кашчунасам.Таксама на сустрэчы прысутнічаў сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь. Былі ўзняты пытанні беларуска-літоўскіх […]
Рэкруты палка Каліноўскага вучацца сучаснай тактыцы бою і выбіраюць ваенныя спецыяльнасці
«Хто загадзя ведае тактыку прамога і абыходнага шляху – той перамагае!» Сунь-Цзы, «Мастацтва вайны» Рэкруты палка Каліноўскага ўвесь час, на практыцы, атрымліваюць новыя веды па вядзенні сучаснага бою і валоданні зброяй. Тактычныя заняткі, стрэльбы, медыцына – аснова падрыхтоўкі рэкрутаў палка. Таксама ёсць магчымасць выбраць вузкую ваенную спецыяльнасць: снайпер, ПТРК, ПЗРК, аператар БПЛА, медэвак і іншыя.Час […]
Удзельнік штурму вёскі на поўдні Украіны расказвае пра сустрэчу з рускім салдатам у адных трусах
Страляць у спіну? Я браў удзел у штурме вёскі на поўдні Украіны. Аперацыя прайшла паспяхова, вёска вярнулася пад кантроль Украіны, акупантаў выгналі. Калі баі ўціхлі, а рускія, пакінуўшы нам вялікую колькасць свайго БК, уцяклі ў бок «парэбрыка» мы аглядалі вёску на прадмет расцяжак і замініраваных памяшканняў. Падыходзячы да чарговай хаты, раптам я бакавым зрокам заўважыў, […]