Полк імя Кастуся Каліноўскага

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

7 лістапада загінуў баец Палка Каліноўскага падчас выканання баявой задачы

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

7 лістапада падчас выканання баявой задачы загінуў баец Палка Каліноўскага.Полк на сувязі з роднымі загінулага. Таксама падчас гэтага бою былі параненыя некалькі нашых ваяроў. Яны былі эвакуяваныя з поля бою і іх жыццю нічога не пагражае. Смерць нашага пабраціма – гэта чарговая ахвяра беларускага народу ў вайне супраць расейскай агрэсіі. Мы не забудзем цябе, ваяр!

Бойцы палка імя Кастуся Каліноўскага ўтрымлівалі пазіцыі тры дні дзякуючы дапамозе бабулі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“ГОЛАД” Мы атрымалі задачу адкінуць ворага, заняць яго пазіцыі і ўтрымліваць тры дні, да заходу рэгулярных частак ЗСУ. З задачай паспяхова справіліся.Прайшоў тыдзень, але па нейкіх прычынах ЗСУ так і не заходзілі на пазіцыі, а мы натуральна пакінуць лінію без загаду не маглі – працягвалі ўтрымліваць сваімі сіламі.Паколькі разлік быў на тое, што аперацыя зойме […]

Падраздзяленне ПТРК Палка Каліноўскага падбіла варожы танк і БМП у баі пад акружэннем

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Чакаем рускую браню…” Праца падраздзялення ПТРК Палка Каліноўскага! Не гледзячы на ўвесь хаос вайны: выбухі, крыкі, хаатычную стральбу ворага – нашы ваяры ўпэўнена выконваюць загад. Менавіта дзякуючы падрыхтоўцы і вытрымцы нашых хлопцаў, у гэтым баі быў падбіты варожы танк і БМП!Важна падкрэсліць, што бой праходзіў у паўакружэнні ворагам нашых ваяроў, з якога ўдалося паспяхова выйсці. […]

Полк імя Кастуся Каліноўскага запрашае беларусаў на бясплатную ваенную падрыхтоўку для дапамогі Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

‍Падымайся з канапы!Тут і зараз пішацца найноўшая гісторыя свету! Пішацца яна на поле бою! Усе нашыя рэкруты праходзяць прафесійную падрыхтоўку з дасведчанымі інструктарамі Украіны: з вамі дзеляцца сваім баявым вопытам, набытым у ходзе розных ваенных кампаній, а галоўнае набытым ужо ў цяперашняй вайне. Гэта робіць трэнаванні максімальна эфектыўнымі!Усю экіпіроўку і зброю Полк Каліноўскага надае рэкруту […]

Турнікет выратаваў жыццё ваяру Палка Каліноўскага на гарачым участку Украінскага фронту

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Турнікет выратаваў жыццё! Ваяры Палка Каліноўскага знаходзяцца на адным з самых гарачых участкаў Украінскага фронту. Ва ўчорашнім баі, турнікет выратаваў жыццё аднаму з нашых – злавіў аскепак! Увогуле турнікет існуе для прыпынення крыватоку параненай канцавіны.Атрымліваецца ён перадухіліў тое для чаго прызначаны і спрацаваў на апярэджанне! Жыццё пераможа!

Рукі беларускіх ваяроў цяпер трымаюць зброю і набліжаюць перамогу Украіны ў вайне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Рукі нашых ваяроў Яшчэ нядаўна гэта былі рукі звычайных цывільных: айцішнікаў, аўтамеханікаў, медыкаў, настаўнікаў, студэнтаў, будаўнікоў і іншых грамадзян Беларусі.Цяпер гэтыя рукі моцна трымаюць зброю і набліжаюць перамогу Украіны ў вайне.А потым гэтыя рукі расціснуць тыя самыя “сінія пальцы”, якія ўжо амаль 30 гадоў душаць беларускі народ. Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Навіны Палка імя Кастуся Каліноўскага за тыдзень: сустрэча з Віталём Клічко і навіны з фронту

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Навіны Палка за тыдзень Навіны з фронту Сустрэча з Віталём Клічко Глядзець на YouTube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot – чат-бот тэлеграм Кантакты для СМІ і іншых асоб: @PressBelWar – тэлеграм-канал #прэс_рэліз Навіны тыдня: Сустрэча з Віталём Клічко | Новости Полка Калиновского #навіны #полк_каліноўскага #вайна #война #війна #беларусь #украина #україна Прэс-рэліз Палка Каліноўскага за тыдзень з […]

Фёдар купіў лекі на кішэнныя грошы і перадаў іх палку імя Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Будучыня Беларусі. Нашыя дзеці – гэта нашая будучыня і будучыня самой Беларусі. Мы думаем з гэтым ніхто не паспрачаецца. І вось калі мы бачым такія зусім усвядомленыя, самастойныя і дарослыя ўчынкі ад дзіцяці, становіцца зразумела, што гэта самая будучыня будзе ў нашай роднай краіны цудоўная!Мы вельмі ўдзячныя хлопчыку Фёдару, які за свае кішэнныя грошы купіў […]

Добраахвотнік Палка Каліноўскага з пазыўным Лахвіч расказвае пра службу і жыццё ва Украіне

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Мы робім неба мірным” Героем нашай відэа размовы стаў добраахвотнік Палка Каліноўскага з пазыўным “Лахвіч”. “Як беларуса, мяне ўспрынялі ва Украіне вельмі цёпла”“Мост зроблены на “Азоў-сталь”“Я тут, я раблю тое, што магу рабіць, не шкадуючы свайго жыцця”“У Беларусі я працаваў экскурсаводам для дзетак” Паглядзець поўную гісторыю нашага добраахвотніка можна на канале Палка Каліноўскага на ютубе. […]

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрам Кіева Віталём Клічко 4 лістапада

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрам Кіева Віталём Клічко 4 лістапада ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў Палка Каліноўскага з кіраўніком украінскай сталіцы Віталём Клічко. Гарадскі галава Кіева падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 года. Нагадаем, што камандзір палка Дзяніс Кіт падчас абароны Кіева атрымаў раненне, а таксама гераічна загінулі 2 беларускія […]