Важную ролю ў адраджэнні уніяцкага жыцця адыграла адкрыццё 10 жніўня 1923 г. беларускага кляштара айцоў марыянаў у Друі. Першым адміністратарам быў назначаны а. Андрэй Цікота. Ужо ў 1924 г. там было 9 юнакоў – беларусаў па нацыянальнасці, якіх рыхтавалі для душпастырскай дзейнасці. Наладжванне жыцця кляштара праходзіла ў складаных умовах.
![*](https://belkorpus.info/ipicheet/2024/07/vazhnuyu-rolyu-u-adradzhenni-uniyaczkaga-zhyczczya-adygrala-adkryczczyo-10-zhniunya.jpg)