Belkorpus

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

У Лошыцы знік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору 1937–1941 гг.

Мінск Навіны

У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору @spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры знік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору, якіх, меркавана, расстрэльвалі ва ўрочышчы ў 1937—1941 гг.  Крыж быў створаны мастаком Міколам Купавам у 1995 годзе. Раней да яго прыходзілі людзі, каб ушанаваць памяць рэпрэсаваных, а Лошыцкі яр быў адным з месцаў, дзе праводзіліся акцыі […]

Аляксандра Мамаева скончыла праект «Camino For Belarus» пасля 315 км па Шляху святога Якуба

Беларусы Замежжа

13 дзён, 315 кіламетраў, дзясяткі новых сяброў, шмат гадзін у размовах пра Беларусь – праект «Camino For Belarus» скончаны Учора Аляксандра Мамаева, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, дайшла да Санцьяга-дэ-Кампастэла – фінальнай кропкі Шляху святога Якуба. Яна адправілася ў гэта падарожжа, каб падтрымаць эстафету салідарнасці «Галасы праз межы» («Voices Across Borders»). Аляксандра ўзяла з […]

Святлана Ціханоўская заклікае ўшанаваць памяць продкаў і беларускіх герояў у Дзень Дзядоў

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Святлана Ціханоўская – да Дзядоў «Дзень, які яднае беларусаў у памяці і ў сэрцах. Дзень, калі мы адмаўляемся ад мітусні і тлуму, каб ушанаваць тых, хто пакінуў след у нашым жыцці. Дзень памяці продкаў і родных, якія заўсёды застануцца часткай нашай душы і традыцыяў. Незалежна ад таго, дзе знаходзіцца кожны беларус, светлыя ўспаміны падтрымліваюць сувязь […]

У Беларусі абралі валошку кветкай 2025 года

Вольны Захад інфа

У Беларусі абралі кветку 2025 года — гэта валошка. @euroradio рабіла падборку вершаў пра гэтую расліну. Кветку года абірае Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН і Беларускае батанічнае таварыства. Кветкай 2024-га быў прастрэл раскрыты, больш вядомы як сон-трава.

Айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з рэцэнзіяй Адама Бабарэкі на паэму Кандрата Крапівы «Біблія»

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У сваёй рубрыцы Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот завяршае знаёміць з рэцэнзіяй Адама Бабарэкі на сатырычную паэму Кандрата Крапівы Біблія. У мінулай перадачы гаворка ішла пра тое, што літаратурны крытык лічыць Крапіву ўдумлівым даследчыкам Святога Пісання, які знаходзіць у кнізе Быцця спрэчныя моманты. Паводле Бабарэкі, такім чынам паэт выкрывае падман духавенства: святары нібыта пераконваюць […]

Заўтра ў Нядзелю служым Літургію а 10-й гадзіне і чытаем Евангелле паводле Лукі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра ў Нядзелю як за звычай служым Літургію а 10й гадзіне раніцы. Чытаем Евангелле паводле Лукі – аповед пра багацея і Лазара. Сёння ў суботу 2.11 а 16.00 – будзем служыць Паніхіду, бо шмат хто ўчора не паспеў даць імёны для памінання. ВЯЧЭРНЯ сёння адбудзецца на ГАДЗІНУ РАНЕЙ – а 17й. І так будзем служыць […]

Можно ли выписать собственника из квартиры, если он не может приехать в Беларусь?

Беларусы Замежжа

Можно ли выписать человека из квартиры, если он(а) является собственником(цей) и не может приехать в Беларусь? Что делать, если на жилплощади также зарегистрированы несовершеннолетние дети? Подготовили большой гайд на эту острую для беларусов(ок) тему. Краткие ответы на некоторые вопросы в слайдах, полный материал вы найдете на нашем сайте. Instagram| Facebook Дзен

Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 г. памяці ахвяр Ночы расстраляных паэтаў

Беларусы Замежжа

Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 году была прысвечаная памяці ахвяр Ночы расстраляных паэтаў – ці не самай жудаснай ночы ў гісторыі сталінскага тэрору ў Беларусі “З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі забітыя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, […]