У Лошыцы знік крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору
@spadczyna паведаміў, што ў Лошыцкім яры знік памятны крыж ахвярам бальшавіцкага тэрору, якіх, меркавана, расстрэльвалі ва ўрочышчы ў 1937—1941 гг.
Крыж быў створаны мастаком Міколам Купавам у 1995 годзе. Раней да яго прыходзілі людзі, каб ушанаваць памяць рэпрэсаваных, а Лошыцкі яр быў адным з месцаў, дзе праводзіліся акцыі на Дзяды.