Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 году была прысвечаная памяці ахвяр Ночы расс…

Беларусы Замежжа

Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 году была прысвечаная памяці ахвяр Ночы расстраляных паэтаў – ці не самай жудаснай ночы ў гісторыі сталінскага тэрору ў Беларусі

“З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі забітыя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.

Гэты расстрэл стаў самай трагічнай кропкай хвалі маштабных рэпрэсій супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Беларусі. Хваля гэтая доўжылася з 1929 па 1938 год, мела мэтай знішчэнне нацыянальна арыентаваных творцаў, выкладчыкаў, службоўцаў, навукоўцаў і закранула больш за 500 выбітных дзеячаў  беларускай культуры. Некалькі соцень чалавек былі высланыя за межы Беларусі, некалькі соцень – расстраляныя, дзясяткі адпраўленыя ў лагеры і загінулі ў ГУЛАГу.

Прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі ўсяляк замінае захоўваць гэтую памяць у Беларусі і супрацьстаіць нацыянальнай свядомасці, працягваючы рэпрэсіўныя практыкі савецкіх часоў, пераследуючы і трымаючы ў турмах тысячы беларусаў за супрацьстаянне і барацьбу за вольную і дэмакратычную краіну і нацыю.

Падчас акцыі гучалі вершы расстраляных паэтаў на беларускай і літоўскай мовах, гучала музыка на іх словы.

Жыве Беларусь!”

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Нерасстрелянная поэзия на площади Вильнюса/Нерасстраляная паэзія на віленскай плошчы. 2024’10’25

Еженедельная акция беларусов в Вильнюсе 27 октября 2024 года была посвящена памяти жертв Ночи расстрелянных поэтов – едва ли не самой страшной ночи в истории сталинского террора в Беларуси.

С 29 по 30 октября 1937 года в Минске в урочище Куропаты были убиты…