13 дзён, 315 кіламетраў, дзясяткі новых сяброў, шмат гадзін у размовах пра Беларусь – праект «Camino For Belarus» скончаны
Учора Аляксандра Мамаева, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, дайшла да Санцьяга-дэ-Кампастэла – фінальнай кропкі Шляху святога Якуба.
Яна адправілася ў гэта падарожжа, каб падтрымаць эстафету салідарнасці «Галасы праз межы» («Voices Across Borders»).
Аляксандра ўзяла з сабой улёткі з інфармацыяй аб рэпрэсіях у Беларусі. А на заплечніку вандроўніцы быў QR-код, па якім лёгка падтрымаць збор, які праходзіць падчас эстафеты на платформе BYSOL.
«Мой праект «Camino For Belarus» скончаны, але барацьба за Беларусь працягваецца!» – распавяла Аляксандра пад канец падарожжа.
#Camino4Belarus #ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас