Фотафакт: як выглядае дакумент, які прымушаюць падпісваць беларусаў перад выбарамі* У ім пералічаныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння Крымінальнага кодэксу. Асаблівая ўвага нададзеная ч. 1 арт. 361 КК (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Паведамляецца, што людзі могуць абскардзіць гэтае папярэджанне ў вышэйстаячага кіраўніка пракуратуры. Вядома, што такія паперы прымушаюць падпісваць […]
Belkorpus
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
ISW: Кремль готовится аннексировать Беларусь для агрессии против НАТО в ближайшие 10 лет
https://www.moscowtimes.ru/2025/01/16/isw-kreml-gotovitsya-anneksirovat-belarus-chtobi-ispolzovat-ee-dlya-agressii-protiv-nato-a152543 ISW: Кремль аннексирует Беларусь в ближайшие 10 лет, чтобы использовать ее для агрессии против НАТО Россия де-факто аннексирует Беларусь: хотя этот процесс еще не завершен, он уже достиг той стадии, когда Кремль способен через своего сателлита угрожать восточным странам НАТО и Украине.
26 студзеня ў Беларусі пройдзе імітацыя выбараў з перапрызначэннем Лукашэнкі
26 студзеня ў Беларусі пройдзе чарговая імітацыя выбараў. Лукашэнка зноў хоча перапрызначыць на пасаду прэзідэнта самога сябе, каб працягваць імітаваць легальнасць свайго знаходжання на пасадзе. Кандыдаты, выбарчая камісія, сілавыя, кантрольныя і судовыя органы – цалкам падпарадкаваныя Лукашэнку. У такіх умовах не важна, за каго ці супраць каго вы прагаласуеце.А выбарчым камісіям нават не трэба праглядаць […]
Грэка-католікі Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў з 16 па 25 студзеня 2025
Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаў Штогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) – восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй. У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах […]
Праваабаронцы раяць беларусам, як падрыхтавацца да магчымых адключэнняў інтэрнэту падчас выбараў
Што рабіць беларусам, калі зноў адключаць інтэрнэт Беларускія ўлады з 2020 года ўжо неаднаразова адключалі інтэрнэт. Сёлетнія «выбары» могуць не стаць выключэннем. Як да гэтага падрыхтавацца, расказалі праваабаронцы.
17 студзеня — памяць св. Антонія Вялікага, заснавальніка пустэльніцкага жыцця
17 студзеня Памяць св. Антонія Вялікага Нарадзіўся ў 251 г. у цэнтральным Егіпце ў заможнай сям’і. Пасля смерці бацькоў раздаў спадчыну і пачаў весці аскетычнае жыццё, спачатку паблізу ў Фіваідзе (на ўскраіне Лівійскай пустыні, верхні Егіпет), дзе вытрымаў жорсткую барацьбу з дэманамі, і, нарэшце, пасяліўся на іншым беразе Ніла ля падножжа пустыннай гары. Стаў вядомым, […]
UNFRAMED: Выстава сучаснага мастацтва з AR і экалагічнымі інсталяцыямі ў Эстоніі, Італіі, Швецыі і Фінляндыі
UNFRAMED — #выстава сучаснага мастацтва з выкарыстаннем #AR Для каго: візуальныя #мастакі/-чкі і перформеры/-кі ва ўзросце ад 21 да 40 гадоў, чые працы даследуюць адну або некалькі з 15 прапанаваных тэм. Мэты праекта: пераасэнсаваць узаемадзеянне гледачоў/-ак з сучасным мастацтвам і сацыяльнымі працэсамі праз дапоўненую рэальнасць (AR).Экспазіцыя будзе дапоўнена Reality Array modules — фізічнымі інсталяцыямі, зробленымі […]
Пахавальная Літургія Экзарха Ўладзіслава адбудзецца 22 студзеня ў Празе
ПАХАВАННЕ ЭКЗАРХА УЛАДЗІСЛАВА. Пахавальная архірэйская Літургія (стараславянская) будзе служыцца ў сераду 22 студзеня 2025 г. у 14:00 – у катэдральным саборы св. Клімента ў Празе (Karlova ul. 1). =Узначаліць Літургію Ўладыка Ёна (Максім), Мітрапаліт Прэшаўскі, прапаведнікам будзе Ўладыка Ян Граўбнер, архібіскуп Пражскі і прымас Багеміі. =У МІНСКУ заўпакойная Літургія за супакой душы новаспачылага Экзарха Грэка-каталіцкай […]
Варта Святла шукае вартаўнікоў на студзень для догляду мемарыялу ў Вільні
Варта Святла: Шукаем вартаўнікоў на студзень! Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >> Варта Святла – мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніуня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла? […]
Сацыялістычны Інтэрнацыянал патрабуе вызвалення Мікалая Статкевіча і падтрымлівае Народную Грамаду
Дэкларацыя па Беларусі 20-22 снежня 2024г.Марока. Рабат Сацыялістычны Інтэрнацыянал уважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі і зноў заяўляе пра поўную салідарнасць з беларускім народам, які пакутуе ад дыктатарскага рэжыму. Мы цалкам падтрымліваем барацьбу народа Беларусі за свабоду і дэмакратыю ў вельмі складаных умовах. Адзначаем, што сітуацыя ў краіне істотна абвастрылася пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка […]