Belkorpus

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Прапанаваныя новыя назвы станцый мінскага метро без савецкай ідэалогіі

Мінск Навіны

Як варта перайменаваць станцыі мінскага метро?Давайце паспрабуем уявіць сабе тапанімічны ландшафт нашых гарадоў, калі прыбярэм адтуль адценні ідэалогій папярэдніх эпох. Тут цудоўным прыкладам можа быць менавіта мінскае метро. Дзве старыя лініі, пабудаваныя яшчэ ў савецкія часы, так і працягваюць захоўваць імёны бальшавіцкіх лідараў і іх сімволіку — «Леніна», «Першамайская», «Кастрычніцкая», «Пушкінская», «Фрунзенская». Цалкам іншы падыход […]

7 лістапада ў Беларусі: Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ці проста выхадны?

Вольны Захад інфа

7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Беларусі. А што канкрэтна вы адзначаеце 7 лістапада? Ці ўкладаеце нейкі сэнс у гэтае свята? Ці для вас гэта проста лішні выхадны? У відэа мы выказваем свае думкі наконт гэтага дня. Згодныя з імі? Дзяліцеся ў каментарах, калі для вас гэта бяспечна.

У Беларускім Замку ў Вільні адбылася сустрэча кааліцыі «За вызваленне палітвязняў»

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У Беларускім Замку ў Вільні 5 лістапада адбылася сустрэча ўдзельнікаў кааліцыі “За вызваленне палітвязняў” Таццянай Хоміч, Вольгай Гарбуновай і Валерыем Кавалеўскім з жыхарамі Замку, актывістамі, журналістамі і праваабаронцамі. Госці распавялі пра сваё бачанне і стаўленне да гэтай тэмы і пра сваю дзейнасць, адказалі на пытанні і меркаванні прысутных і заклікалі далучыцца да супольнага маніфесту шэрагу беларускіх […]

Часаслоў як незгасальная лампада душы для візантыйскага каталіка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Часаслоў: Незгасальная лампада душы для візантыйскага каталіка Для каталіка візантыйскага абраду збаўленне душы — гэта не проста мэта, а шлях перамянення, «абагаўлення» (theosis), на якім чалавечае сэрца паступова злучаецца з Богам. І на гэтым шляху Часаслоў (або Малітваслоў) — не проста кніга, а верны спадарожнік і сама дарога, якая вядзе да Хрыста. http://cssr.by/slova/publikatsyi/253-chasaslou-nezgasalnaya-lampada-dushy-dlya-vizantyjskaga-katalika.html

Беларускі праваслаўны прыход у Вільні адзначае дзень Архістратыга Міхаіла 9 лістапада

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Беларускі праваслаўны прыход у Вільнi pinned «Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла…»

6 лістапада 1947 года ў Вільні памёр праваслаўны святар Лукаш Голад

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

6 лістапада 1947 года ў Вільні памёр Лукаш Голад — праваслаўны святар, рэлігійны і грамадска-культурны дзеяч міжваеннай Заходняй Беларусі, рэдактар і выдавец. Нарадзіўся 18 кастрычніка 1891 года ў вёсцы Здажарка Владаўскага павета Седлецкай губерні (цяпер Польшча), у сям’і ўкраінскага селяніна, недалёка ад горада Холм. Служыў у Холмскай епархіі. У 1920-я гады разам з сенатарам-беларусам Вячаславам […]

Fire Station Artists’ Studios у Дубліне адкрывае рэзідэнцыю для куратараў 2026 года

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыя для куратараў і куратарак International Curator Residency Award 2026 ад Fire Station Artists’ Studios | #Ірландыя → Fire Station Artists’ Studios (FSAS) у Дубліне прымае заяўкі на рэзідэнцыю для куратарак і куратараў сучаснага мастацтва. Праграма прапануе 3-4 тыдні пражывання, даследавання і прафесійных кантактаў у Ірландыі. Тэрмін рэзідэнцыі: з канца студзеня 2026 года (3-4 тыдні […]

9 лістапада ў парафіі: Літургія, канцэрт Сяргея Доўгушава і сустрэча з гасцямі з Францыі і Бельгіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія пачнецца а 10.30. Мова Літургіі: літоўская, беларуская, укаінская, французская, царкоўна-славянская. – У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў. – У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае спадар Сяргей Доўгушаў, […]

Банк Ідэй абвяшчае прэмію для маладых беларускіх даследчыкаў да 35 гадоў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Belarus Young Researchers Award Банк Ідэй абвяшчае прэмію для маладых беларускіх даследчыц і даследчыкаў, якія гатовыя прапанаваць новыя ідэі і рашэнні для актуальных сацыяльных, палітычных і эканамічных праблем, што стаяць перад Беларуссю або беларускай дыяспарай. Прымаюць на конкурс канцэпцыі аналітычных запісак, якія рэдактарская каманда Банка Ідэй дапаможа распрацаваць у паўнавартасныя аналітычныя матэрыялы. Для каго: #даследчыкі/-цы […]

Фракцыя «Воля» прызнана ліквідаванай у Каардынацыйнай радзе

Блёк Воля #Палітыка

Фракцыя «Воля» прызнана ліквідаванай у Каардынацыйнай радзе Па выніках разгляду заявы ад фракцыі «Воля» у Нарадзе Фракцый, у адпаведнасці з п. 3.2 Статута Каардынацыйнай рады, фракцыя «Воля» прызнана ліквідаванай у Каардынацыйнай радзе. Дэлегаты, якія прадстаўлялі фракцыю, атрымалі статус пазафракцыйных.