Шаноўныя сябры, бліжэйшая НЯДЗЕЛЯ 9-га лістапада у нашай парафіі будзе надзвычай насычанай. Літургія…
– У гэты дзень мы святкуем дзень Архістратыга Міхаіла і ўсіх бясплотных сілаў нябесных, усіх Анёлаў і Арханёлаў.
– У гэты дзень да нас у парафію з канцэртам прыязджае спадар Сяргей Доўгушаў, як пад традыцыйны беларускі інструмент ЛІРА праспявае старажытныя беларускія духоўныя гімны і канты. Пачатак выступлення аб 11.40.
– У гэты дзень мы у нашай парафіі сустракаем шаноўных гасцей з Францыі і Бельгіі з прыходаў Сусветнага патрыярхату:
– Іераманах Міхаіл (Эвельсон), Шэўтонскі манастыр у Бельгіі, парафія апостала Яна Багаслова (Медон, Францыя)
– Алена Ягела, Парафія Знаменскай іконы Божай Маці (Парыж, Францыя)
– Кірыл Салагуб, шматгадовы старшыня царкоўнага руху РСХД, рэгент парафіі апостала Яна Багаслова (Медон, Францыя)
Пасля Літургіі і лірнага канцэртусіі адбудзецца размова і дыскусія з гасцямі з Беьгіі і Францыі на тэму: “Царкоўная супольнасьць у перыяд крызісу”. Пыкладны пачатак дыскусіі аб 12.30.
Шчыра запрашаем!