У Беларускім Замку ў Вільні 5 лістапада адбылася сустрэча ўдзельнікаў кааліцыі “За вызваленне палітвязняў” Таццянай Хоміч, Вольгай Гарбуновай і Валерыем Кавалеўскім з жыхарамі Замку, актывістамі, журналістамі і праваабаронцамі.
Госці распавялі пра сваё бачанне і стаўленне да гэтай тэмы і пра сваю дзейнасць, адказалі на пытанні і меркаванні прысутных і заклікалі далучыцца да супольнага маніфесту шэрагу беларускіх арганізацый і актывістаў пра вызваленне палітвязняў.
Наталля Калегава, кіраўніца арганізацыі Dapamoga, падкрэсліла істотнасць такіх жывых дыскусій як спосабу развіцця дэмакратычнага мыслення беларусаў.
Гэта дазваляе найлепей чуць адно аднаго і шукаць найбольш дзейсныя метады працы на вызваленне палітычных вязняў з турмаў і нашай краіны ад рэжыму.