Пра рэпрэзентацыю, празрыстасьць і дакладнасьць інфармацыі, якую сакратарыят пад кіраўніцтвам Івана …

Пра рэпрэзентацыю, празрыстасьць і дакладнасьць інфармацыі, якую сакратарыят пад кіраўніцтвам Івана Краўцова прадстаўляе і грамадству Беларусі, і міжнародным партнёрам праз сайт https://rada.vision/cc.

Вылучаю некалькі сістэмных праблем:
1. На афіцыйным сайце вельмі вузка падаецца інфармацыя:
– ЛГБТ-тэматыка,
– вызваленне палітвязняў,
– адмена смяротнага пакарання,
– кантакты з ПАРЭ.

2. Адсутнічаюць публікацыі пра:
– падтрымку беларускіх добраахвотнікаў (у тым ліку параненых, сямей загінулых),
– легалізацыю вайсковых падраздзяленняў у ЕС,
– праверку супрацоўнікаў сакратарыята праз паліграф ці іншыя механізмы надзейнасьці.

Гэта стварае ўражаньне, што пэўныя важныя кірункі свядома альбо праз абыякавасьць не трапляюць у афіцыйную камунікацыю, хоць яны вельмі запатрабаваныя часткай грамадства.

3. Некарэктныя дадзеныя пра склад фракцый (“мёртвыя душы”):
– Максім Дзенісевіч склаў мандат яшчэ амаль год таму, але працягвае фігураваць як дэлегат — гэта выглядае як поўная адсутнасьць рэгламенту па актуалізацыі складу КР.
– Сяргей Пятрухін пазначаны як сябра фракцыі, якой ён ужо не належыць — гэта таксама не адпавядае рэчаіснасьці.

4. Адсутнасьць належных механізмаў своечасовага адлюставаньня даставернай інфармацыі пра склад КР на афіцыйным рэсурсе.

Што гэта?

Мінімум халатнае выкананьне абавязкаў і заніжаная адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі.
Максімумкантраляваная маніпуляцыя, каб стварыць пэўную карцінку і падтрымліваць прыязнасьць заходніх донараў і інстытуцый праз спробу сфармаваць больш «прагрэсіўны» вобраз КР, зручны для іх (ЛГБТ, правы чалавека, палітвязні), у той час як больш «супярэчлівыя» ці «ваенізаваныя» тэмы (добраахвотнікі, вайсковыя падраздзяленні) свядома заціскаюцца.

Мэта паста: збалансаванае (а не выбарачнае) адлюстраваньне дзейнасьці КР праз афіцыйны сайт.