15 красавіка 2023-га, Данецкая вобласьць Украіны. Па прыезду я спачатку пачуў на куханьцы гук кіпячага на патэльні алею і, зайшоўшы, убачыў Бачу, які ўжо ва ўсю гатаваў дранікі!
– О! Бача, малайчына! – пахваліў я. – А смятана ў нас да іх есьць?
– Так, на стале стаіць. Я з ёй еў, – адказаў мне Бача.
Я ўзяў пакет са смятанай, паглядзеў тэрмін дзеяння – яшчэ тры дні прыдатная. Выдавіў крыху на палец і паспрабаваў – трохі гарчыла.
– Сапсаваная, – канстатаваў я.
– Мне падабаецца, – адказаў Бача, які і ў мінулы раз тое самае сказаў мне пра гарчыўшую пратэрмінованую смятану, што мы захоўвалі ў драўляным яшчыку з-пад выстралаў для сапага.
Я ўзяў у Ваяра 200 грывень наяўнымі, бо ўжо ведаў, што ў бліжэйшай краме няма тэрмінала і картку яны не прымаюць і сувязь там дрэнная – не дае перавесьці грошы праз мабільнае прыкладаньне.
– Чорнага хлеба вазьмі! – папрасіў мяне ўдагонку Бача.
У краме сяла Довга Балка за касай быў хлопец-падлетак. Я запытаў смятаны. Ён даў мне.
– Можна мне непрасрочаную? – сказаў я спецыяльна выкарыстоўваючы слова “прасрочаная” замест пратэрмінованая. Чамусьці я паглядзеў тэрмін дзеяння (звычайна гэтага не раблю) і ён скончыўся 13 красавіка.
Хлопец узяў іншую з вітрыны-халадзільніка і пачаў углядацца, шукаючы тэрмін годнасьці. Доўга не мог знайсьці і я паглядзеў сам. Смятана была свежая. Хлеба не было…
Па маім вяртанні Бача ўжо дзёр на цёрцы новую порцыю дранікаў, каб хапіла на ўсіх.
– Мне ў краме хацелі прадаць “Бачоўскай” смятаны! – пажартаваў я, маючы на ўвазе пратэрмінованую прагорклую смятану, якая добра заходзіла Бачы.
Дранікі са свежай смятанай былі выдатныя!
– Халодныя не такія смачныя! – заўважыў Бача. – Пачакайце, зараз гарачыя будуць.
– Бача, смачныя і такія! – адказаў я…
– Кусь, гарачыя дранікі гатовы! – зайшоў праз нейкі час Бача ў пакой, дзе знаходзіўся я.
– Дзякуй, Бача! У мяне ўжо жывот забіты, наеўся. – падзякаваў я. – Такая смаката і халоднай не прападзе!
Да вечара мы мелі вольны час і кожны пачаў займацца сваімі асабістымі справамі.
15 красавіка 2023 сяло Раскошнае бліз Канстанцінаўкі Данецкай вобласьці.