Сёньня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.35 год таму, 17 траўня 1990 …

Сёньня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй.

35 год таму, 17 траўня 1990 году, Сусьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасэксуальнасьць з Міжнароднай клясыфікацыі хвароб і прызначыла гэты дзень для каардынацыі міжнародных мерапрыемстваў, якія падвышаюць дасьведчанасьць аб парушэньнях правоў ЛГБТ+ у сьвеце.

У 2009-м да назвы «Міжнароднага дня барацьбы з гамафобіяй» дадалася трансфобія, а з 2015 — біфобія.

Вось што вы можаце прачытаць пра гэта:

«Хірургія — доля мужчын», а чайлдфры і ЛГБТ — «пагроза нацыянальнай бясьпецы». Як чыноўнікі ў Беларусі прасоўваюць сэксізм і дыскрымінацыю.

«Рэжым хоча, каб квір-людзей не было», — актывістка пра перасьлед ЛГБТК+ cупольнасьці ў Беларусі і кампанію «Каханьне — мая рэлігія».

«Уражаньне, што я па змаўчаньні павінна быць згодная на сэкс». Актывістка Наста Базар тлумачыць, што можна гаварыць, а чаго ня варта.

«Гамафобія ў законе». Як жывуць за кратамі вязьні зь «нізкім сацыяльным статусам» і колькі сярод іх палітвязьняў.