Мова — гэта зброя
Не верыце? Для абазначэння такой «зброі» нават існуе адмысловая назва — «шыбалет» («шыболет»). А прымяняецца яна яшчэ з біблейскіх часоў для адрознення сваіх ад чужых — паводле вымаўлення.
Карыстаюцца ёй і ў нашы дні. Многія з вас, напэўна, чулі ўкраінскае слова «паляниця», з дапамогай якога пільным украінцам не аднойчы ўдавалася выяўляць і абясшкоджваць чужынскіх агентаў.
Прычына простая: у рускай мове няма спалучэння мяккага гука [ц’] з гукам [а] – [ц’а], а таму інстынктыўна яны вымаўляюць яго як «паланіца» або «паляніца», на чым часцяком і праколваюцца.
У беларускай мове ёсць свае антышпіёнскія словы. «Шчучыншчына» – адно з найбольш вядомых.
Але не ім адным вымяраецца баявы арсенал беларускай мовы… Прыводзім яшчэ некалькі варыянтаў. Бярыце на ўзбраенне.
З Днём роднай мовы!
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі