Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Заехалі ў двор свайго дома, дзе нас чакаў Бача, застаўшыся за гаспадара.Заняслі сапог у залю. Тут мы…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Заехалі ў двор свайго дома, дзе нас чакаў Бача, застаўшыся за гаспадара. Заняслі сапог у залю. Тут мы яго чысьцілі і захоўвалі. Снарады, у мэтых бяспекі, трымалі трошкі далей ад сябе – у сараі. Пікап накрылі маскіровачнай сеткай. Чысьціць сапог мы пачалі, як звычайна, не адразу. Дамаўляліся аб часе ў які пачнем чысьціць. І вытрачалі […]

Мы пачалі зварочвацца.Дасталі снарад з сапага. Апранулі з Ваяром чахлы на дула і на казённую частку….

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Мы пачалі зварочвацца. Дасталі снарад з сапага. Апранулі з Ваяром чахлы на дула і на казённую частку. Склалі ногі. Паднялі і паклалі сабе на плечы 60-цікілаграмовую зброю (Для маёй спіны гэта заўсёды было выпрабаваннем і самым складаным момантам падчас транспарціроўкі сапага: згібанне-разгібанне з грузам). І панеслі яго да пікапа, спрабуючы не паслізнуцца на размытай дажджом […]

Хвілін пяць мы пачакалі. Але рускія самі сябе не заб’юць.- Дык пайшлі мо паглядзім. Чі як? – прапана…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Хвілін пяць мы пачакалі. Але рускія самі сябе не заб’юць. – Дык пайшлі мо паглядзім. Чі як? – прапанаваў мне Воскар.– Ну, трэба, так. Толькі я каску адзену, – пагадзіўся я, надзяваючы на галаву каску. Упершыню з таго моманта, як мы сёння выгрузіліся на пазіцыі. Кос хацеў пайсьці з намі, але Воскар яго спыніў:– Хлопцы, […]

Першым адрэагаваў Ваяр. За ім і мы кінуліся ў бліндаж, чакаючы наступных больш дакладных прылётаў ад…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Першым адрэагаваў Ваяр. За ім і мы кінуліся ў бліндаж, чакаючы наступных больш дакладных прылётаў ад ворага. – Бліндаж, – крыкнуў я нашым.– По нам прилёт? – запытаў Кос на паўдарозе да бліндажу.– Так, да, – на хаду адказаў я, – Сава, у бліндаж, – клікнуў я нашаму БПЛА-шніку. – Марпех, у нас паўза, – […]

Ваяр і Воскар стрэлілі з сапага па цэлі, якую перадаў Марпех.Я сядзеў за ствалом тоўстага дрэва на а…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Ваяр і Воскар стрэлілі з сапага па цэлі, якую перадаў Марпех. Я сядзеў за ствалом тоўстага дрэва на адлегласьці метраў 20 ад сапага. Чаму 20 метраў? Рабіў гэта з трох прычын: 1. Не кучкавацца (каб у выпадку прылёта пашкодзіла меншую колькасьць з нас). 2. Я не карыстаўся тактычнымі навушнікамі калі карэгаваў сапог (з-за нязручнасьці. Трымаў […]

Мінькіўка. 12 км ад БахмутаАповед 14: Апошняе баявоеЧастка 1: Праца з нашымі БПЛА-шнікаміМаё апошняе…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Мінькіўка. 12 км ад БахмутаАповед 14: Апошняе баявоеЧастка 1: Праца з нашымі БПЛА-шнікамі Маё апошняе баявое адбылося трэцяга красавіка 2023 года пад Бахмутам. Сёння мы страляем з сапага апошні раз з маім удзелам падчас маёй другой кадэнцыі ва Украіне. На пазіцыі упершыню з намі працуюць нашыя БПЛА-шнікі. Далучыўся таксама наш вайсковы карэспандэнт “Кос”, які сёння […]

Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы прэзентавала ідэю рэалізацыі праекта: “Фармаванне…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Камісія КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы прэзентавала ідэю рэалізацыі праекта: “Фармаванне міжнародных міратворчых сіл на тэрыторыі Еўразвяза з удзелам беларускіх добраахвотнікаў” (далей – Прапанова). Азнаёміцца з відэа-прэзентацыяй Прапановы на адкрытым паседжанні Каардынацыйнай рады вы можаце па спасылцы https://www.youtube.com/live/pkUztrhg9cQ?si=GCsQlNUqSfTqWf2c (з 04:10). Сярод спікераў у прэзентацыі Прапановы ўдзельнічалі дэлегаты фракцыі “Воля”: Аляксандр Клачко, Аляксандр Кабанаў, Генадзь […]

Дабро з кулакамі: ці здольныя дэмсілы змагацца не толькі паміж сабой? Стрым з кіраўніком камісіі Каа…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дабро з кулакамі: ці здольныя дэмсілы змагацца не толькі паміж сабой? Стрым з кіраўніком камісіі Каардынацыйнай рады па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы, былым байцом палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксандрам “Кусем” Клачко. Беларускія дэмакратычныя сілы ператвараюцца з пагрозы для ўладаў у разважліва-інфантыльных прадстаўнікоў класічнай НДА, для якіх вулічная барацьба, рэвалюцыйнае падполле, сілавы сцэнар — гэта нешта […]

Люк з БаранавічЖыў я ў першай палове 2021 года ў Старым горадзе ў Вільні. Дзверы майго нумара ў “Рэа…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Люк з Баранавіч Жыў я ў першай палове 2021 года ў Старым горадзе ў Вільні. Дзверы майго нумара ў “Рэал Хаусе” выходзілі прама ў арку старога дома. Аднойчы раніцай выставілі мы з Любай стульчык у якасьці століка ля ўвахода ў наш нумар знутры аркі. Сядзім на парозе, п’ем каву. І тут Люба заўважае надпіс на […]

Дэпутатам СеймаЛітоўскай РэспублікіАдкрыты зварот аб рэалізацыі праектаНацыянальнага пашпарта Белару…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дэпутатам СеймаЛітоўскай Рэспублікі Адкрыты зварот аб рэалізацыі праектаНацыянальнага пашпарта Беларусі Паважаныя дэпутаты Сейма Літоўскай Рэспублікі, я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ў мэтах забеспячэння рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў Літвы і Беларусі, звяртаюся да Вас з наступным адкрытым зваротам: Рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі мае важнае значэнне для кансалідацыі беларусаў, змагаючыхся за еўрапейскую дэмакратычную Беларусь супраць імперскіх амбіцый расеі. […]