Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Наступным населеным пунктам падчас нашых пошукаў стала вёска Довга Балка ў пяці кілометрах на паўднё…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Наступным населеным пунктам падчас нашых пошукаў стала вёска Довга Балка ў пяці кілометрах на паўднёвы захад ад Канстанцінаўкі. Аб’ездзілі яе ўсю. Нам трапляліся дыхаючыя наладам хаткі непрыдатныя для жыцця. Іншыя былі заняты вайскоўцамі альбо мірнымі. Трапляліся пустыя дамы, але гаспадары пакінулі запіс, каб не займалі іхняе жытло і свае нумары тэлефонаў. Па некалькім з іх […]

5 красавіка 2023. Снарады скончыліся. Новых у бліжэйшы час не чакаецца. Мы атрымалі загад з’язджаць …

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

5 красавіка 2023. Снарады скончыліся. Новых у бліжэйшы час не чакаецца. Мы атрымалі загад з’язджаць з Мінькіўкі, бо, з кропкі гледжання Курсанта і Мыша знаходзіцца ў трох кілометрах ад лініі фронта без задачы – дарэмная рызыка. Мы ўсе з нежаданнем успрынялі гэты загад. Нам падабалася тут: далёка ад кіраўніцтва, маляўнічая прырода (што рэдкасьць для Данбаса) […]

Вільня. Стаім з Любай на скрыжаванні. Светлафор гарыць чырвоным. Машын няма.- Пайшлі, – кажа мне Люб…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Вільня. Стаім з Любай на скрыжаванні. Светлафор гарыць чырвоным. Машын няма. – Пайшлі, – кажа мне Люба.– Ах, ты! Нават у Бахмуце я не пераходзіў дарогу на чырвонае святло! – з эмоцыямі выказваюся я.– А хіба ў Бахмуце працавалі светлафоры? – не разгубілася Люба. красавік 2025, з серыі “Кусёвы жарты” (калі побач няма Ваяра)

Дакументальны фільм LRT “Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь” пра беларусаў у Літве і ва Укра…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Дакументальны фільм LRT “Беларуская вайна ва Украіне. Жыве Беларусь” пра беларусаў у Літве і ва Украіне апублікаваны на BBC News Russian. https://www.youtube.com/watch?v=GmwwSHHLfEg

Прачытаўшы навіну пра мядзведзяў-уцекачоў з Беларусі, якія дапякаюць літоўскіх пчол: “Литва не такая…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Прачытаўшы навіну пра мядзведзяў-уцекачоў з Беларусі, якія дапякаюць літоўскіх пчол: “Литва не такая уж большая, чтобы тут еще медведей разводить” мімаволі нараджаецца жартлівая думка: – Чакаем калі мядзведзей прылічаць да ліцвіністаў, якія “хочуць захапіць Вільню” і прызнаюць пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы. https://t.me/volna_lt/6188

Парабіўшы ўсе справы, мы (Кусь, Д(жон), Бача, Ваяр, Воскар) сабраліся ў залі хаты.Па цэнтры залі ста…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Парабіўшы ўсе справы, мы (Кусь, Д(жон), Бача, Ваяр, Воскар) сабраліся ў залі хаты. Па цэнтры залі стаіць пачышчаны сапог. Ягонае дула скрозь завешана вайсковым адзеннем. Дальні ад увахода кут завалены рэчамі Воскара і Ваяра. (Ваяр яшчэ тая кашолка ў плане назапашвання асабістых рэчаў). Справа ад увахода стаіць шафа. Такія альбо падобныя шафы вы не аднойчы […]

Сення, 4 красавіка 2023, ў нас скончыліся апошнія снарады да сапага. На працу выязджаў разлік Д(жона…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Сення, 4 красавіка 2023, ў нас скончыліся апошнія снарады да сапага. На працу выязджаў разлік Д(жона) і адпрацаваў імі па рускім. Курсант паведаміў, што новых снарадаў пакуль не будзе. Трэба шукаць. Д(жон) напісаў Марпеху пра тое, што заўтра не зможам з ім працаваць. Марпех даслаў галасавое паведамленне. Не хачу перабольшваць, але ва ўсіх нас было […]

Спаць мы паклаліся адносна рана – да палуначы. Я нават не прачнуўся ад прылёта ў 200 метрах ад нас, …

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Спаць мы паклаліся адносна рана – да палуначы. Я нават не прачнуўся ад прылёта ў 200 метрах ад нас, што пашкодзіў і падпаліў пустуючы дом ля жытла нашых медыкаў. Толькі зранку пайшоў паглядзець наступсты: языкі полымя яшчэ абсмоктвалі драўляныя часткі хаты. Гэта быў мінамётны абстрэл і адна міна патрапіла ў гэту хату. Шкоды яна нарабіла […]

Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня – “вярбу” у дубовым гаю, што рос ў яру па-за нашым падвор…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Пабачыўшы лісу і сфатаграфаваўшы слова дня – “вярбу” у дубовым гаю, што рос ў яру па-за нашым падворкам, я вярнуўся ў хату. Надыйшоў час чысткі сапага. Кусь, Ваяр і Воскар сабраліся ў залі ля сапага. Гарэла тусклая лямпа ля столі. Настольная лампа на ложку давала дадатковае святло. Кос здымаў працэс на камеру. Бачы не было […]

Усходні фронт Украіны. Маляўнічыя мясціны! Было б гэта ў Беларусі – пабудаваў бы тут дом і жыў!Шукаю…

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Усходні фронт Украіны. Маляўнічыя мясціны! Было б гэта ў Беларусі – пабудаваў бы тут дом і жыў! Шукаю вярбу. Яна не траплялася мне тут на вочы. Маю пэўны сумнеў, што знайду яе. Але чамусьці ведаю, што вярбу трэба шукаць ля вады. Так і ёсьць – яе шмат ля ручайка. Ён журчыць сваёй празрыстай вадой і […]