Дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, кіраўнік Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бя…

Дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі “Воля”, кіраўнік Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету агучыў прадстаўніку фракцыі КР “Каманда Латушкі і Рух за свабоду”, намесніку кіраўніка АПК, кіраўніку НАУ спадару Паўлу Латушка бачанне фракцыі “Воля” на працэсы, якія адбываюцца сёння ў КР.

Аляксандр Клачко абазначыў асноўныя стратэгічныя і тактычныя задачы, якія ставіць перад сабой фракцыя “Воля”:

падтрымка ветэранаў, добраахвотнікаў, рэалізацыя праекта беларускіх вайсковых падроздзелаў на тэрыторыі краін ЕЗ;

– рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі, увядзенне паліграфа для адказных супрацоўнікаў і дэлегатаў КР.


Аляксандр звярнуў увагу спадара Паўла на адсутнасьць прадстаўніка фракцыі “Воля” ў дэлегацыях КР міжнароднага ўзроўня.