Беларускі добраахвотнік Яўген “Салам” Жураўскі запрашае вас на выставу фотаздымкаў:”Praz fotaplionku…

Беларускі добраахвотнік Яўген “Салам” Жураўскі запрашае вас на выставу фотаздымкаў:
“Praz fotaplionku: štodzionnasc’ vajaroŭ” (“Праз фотаплёнку: будні ваяроў”).

Аўтар здымкаў — сам “Салам”, ваяр палка Каліноўскага. З вясны 2023 года Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат.

Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні, без пафасу і рамантызацыі вайны. Бо вайна – гэта найперш не баі, а навучанне і побыт у складаных умовах.

27 траўня – 3 чэрвеня 2025.

Адкрыццё: 27 траўня у 18:00 — сустрэча з аўтарам.

Гадзіны працы: аўторак — пятніца: 16:00-20:00; субота-нядзеля: 12:00-20:00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава. Уваход вольны.

На фота: з пабрацімамі Бачой, Ваяром і Саламам у Варшаве.