Атрымаў Нацыянальны пашпарт Беларусі.На сённяшні дзень – гэта толькі ідэя. Ідэя, што прэтэндуе аб’яд…

Атрымаў Нацыянальны пашпарт Беларусі.

На сённяшні дзень – гэта толькі ідэя. Ідэя, што прэтэндуе аб’яднаць вакол сябе беларусаў, паўстаўшых супраць антыбеларускага злачыннага рэжыма лукашэнкі.

52 старонкі прасякнуты беларушчынай, нашымі нацыянальнымі сымбалямі, роднымі мясцінамі, беларускай лацінкай. Ідэя, якую ўжо сёння можна патрымаць у руках і заявіць услых: “Я – БелАрус!”

Якім будзе статус Нацыянальнага пашпарта Беларусі залежыць ад перамоваў з краінамі свету і, безумоўна, ад падтрымкі праекта з боку беларускага грамадства.

Ведаю, што калі Нацыянальны пашпарт будзе запатрабаваны намі, беларусамі, то ягоны статус дзейнага трэвэл-дакумента і паўнавартаснага пашпарта грамадзяніна Беларусі – справа часу і упартай працы.

Замовіць Нацыянальны пашпарт Беларусі вы можаце на сайце: https://www.belarus-passport.com/