ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ І ІХ СЕМ’ЯЎКлуб «Ліцвіны» прапануе магчымасць …

ПСІХАЛАГІЧНАЯ ДАПАМОГА ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ДОБРААХВОТНІКАЎ І ІХ СЕМ’ЯЎ

Клуб «Ліцвіны» прапануе магчымасць бясплатнай псіхалагічнай падтрымкі для беларускіх добраахвотнікаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Украіне, а таксама для іх сем’яў, што пражываюць у Польшчы і Літве.

У межах праграмы даступныя:
– індывідуальная псіхатэрапія;
– групавая тэрапія;
– кансультацыі псіхіятра (пры неабходнасці).

Праграма ананімная, бясплатная і праводзіцца кваліфікаванымі спецыялістамі. Падтрымка даступная як афлайн, так і анлайн.

Звярнуцца за дапамогай — гэта не пра слабасць. Гэта пра кваліфікаваную падтрымку ў разуменні сябе, вяртанні сэнсаў і аднаўленні свайго жыцця.

Калі вы ці вашы блізкія маюць патрэбу ў дапамозе — напішыце нам у бот зваротнай сувязі @Licvinybot ці аднаму з ц’ютараў клубу.

Сайт Інстаграм Фэйсбук Тэлеграм LT