Літоўскі добраахвотнік на баку Украіны Rimas Armaitis “Дзед”. Чаму я раблю рэпост яго паста? Бо для …

Літоўскі добраахвотнік на баку Украіны Rimas Armaitis “Дзед”. Чаму я раблю рэпост яго паста? Бо для мяне ён “свой”. Ён той, каго разумею я. Ён той, хто разумее мяне. Наш вораг адзін. Нашы погляды што рабіць з ворагам – аднолькавыя: ДАВАЦЬ АДПОР. Даваць адпор як маскоўскім акупантам, якія са зброяй зайшлі ці плануюць зайсьці на чужыя для іх землі (Беларусі, Украіны, Літвы і інш.), так і супрацьстаяць імперскім “рускамірскім” наратывам, якія глыбока праніклі у грамадства нашых краін.

Калі я ехаў абараняць Кіеў, мне казалі: “усё марна, Кіеў падзе перад “другой арміяй свету”. Кіеў выстаяў.

І зараз я кажу табе, чытач гэтага паста, Масковія – гэта гопнік. Ён разумее толькі мову сілы. Толькі атрымаўшы па зубам гопнік пачне думаць. Толькі атрымаўшы па зубам гопнік пачне паважаць межы тваёй краіны. Іншыя паводзіны – прыкмета слабасьці для яго.

Скажу таксама “ваце”, якая чакае “рускі свет” ва Украіне і тут – у Літве. Альбо ліжа яму дупу ў Беларусі. Вы думаеце, што расея – гэта тое, што вам транслююць па маскоўскаму тэлебачанню? Не. Будзе вось так: ваш горад будзе ляжаць у руінах, знішчаны расейскімі ракетамі. Вашыя блізкія і вы – добра калі ацалееце. А калі вы ацалееце і вы мужчына прызыўнога ўзроста – вас мабілізуюць у расейскае войска і вы пойдзеце мясам на “мясныя штурмы” “возвращать исконно русские территории” Еўропы. Ваша мова будзе пад забаронай, застанецца месца толькі “богам абранай” – расейскай.

Воля не даецца проста так. За волю трэба быць гатовым змагацца.

Пост літоўскага добраахвотніка “Дзеда”:
https://www.facebook.com/share/1BRK2KM89T/