Войска

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

НАМ ВЫПАЛА ПАЧЭСНАЯ МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА – Частка 1 пра сітуацыю на фронце пад Бахмутам

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

“НАМ ВЫПАЛА “ПАЧЭСНАЯ” МІСІЯ ПА ЗДАЧЫ БАХМУТА” – Частка 1 менавіта так жартавалі мы на даволі сур’ёзную тэму ў цягніку па дарозе на фронт. Менавіта такім бачылася з Кіева становішча пад Бахмутам. Горадам, які рускія спрабуюць атачыць з поўначы і поўдня. А ён трымаецца. Ужо 7-мы месяц. Перад выездам у мяне было поўнае паразуменне, што […]

РУЦІНА ВАЙНЫ: думкі пра вызваленне Беларусі і штодзённая барацьба ў Бахмуце

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

РУЦІНА ВАЙНЫ – …Я быў упэўнены, што ўсе думкі (падчас баёў) пра вызваленне нашай краіны, а тут пра тое, які цудоўны фотаздымак можа атрымацца) – напісаў мне ў адным з каментароў “Ростислав”. – Калі ўвесь час думаць пра вызваленне Беларусі і колькі яшчэ часу на гэта спатрэбіцца, то кукуха не “дажыве” да таго моманта) – […]

Дзверы ў калідоры падвала прадаўліваюць падчас дыялогу пра рускіх вайскоўцаў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ДЗВЕРЫ – …прадаўліваюць… – данеслася адно слова з дыялогу за дзвярыма. Дзверы знаходзяцца ў калідоры НАШАГА падвала. – Кагосьці прадаўліваюць… – працягнуў думку сядзеўшы ў адным са мной памяшканні “Ваяр”. – Блядзь, гэтыя рускія. КАЛІ ЯНЫ СКОНЧАЦЦА!?

Супрацоўнік папрасіў вайсковы квіток і канфіскаваў натаўскія патроны 5,56 на кіеўскім вакзале

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ПАЧКА ПАТРОНАЎ Частка 2 – Натаўскія 5,56? – запытаў супрацоўнік, бяручы ў рукі белую картонную ўпакоўку з 20-цю патронамі. – Так, – адказаў мой пабрацім. Супрацоўнік папрасіў вайсковы квіток. Пачаў вывучаць яго. У вайсковым квітку ўказана краіна і горад нараджэння. – Білорус? – запытаў памежнік. – Полк Ка… – спрабаваў ён успомніць чутае недзе ім […]

Пачка патронаў знойдзена ў заплечніку пабраціма на чыгуначным вакзале Кіева ў студзені 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ПАЧКА ПАТРОНАЎ Частка 1 30 студзеня 2023-га, чыгуначны вакзал Кіева. Няма той ранейшай чаргі і паліцэйскіх перад уваходам, якіх я бачыў пару месяцаў таму. Два пункты пропуску захаваліся ўнутры вакзала. Кладзем свае рэчы на ленту канвеера. Ен прапускае іх праз скануючае абсталяванне. Самі ж мы праходзім праз “рамку”. Папярэдне выклаўшы ўсе металёвыя рэчы з кішэняў. […]

Сон пра Лукашэнку і сустрэча з валанцеркай Ірай у цэнтры Кіева 30 студзеня 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

СОН ПРА ЛУКАШЭНКУ 30 студзеня 2023-га, цэнтр Кіева. Між справамі выходжу з “Пузатай хаты”, дзе вырашыў падсілкавацца і, выпадкова, сустракаю на вуліцы валанцерку-беларуску Іру Лукашэнка. Абняліся. Сустрэча з ёй нагадала мне пра сон, які сніўся мне гэтай ноччу. – А мне сёння сон сніўся – пра твайго сваяка!) – успомніў я і пачаў расказваць ёй […]

Кантузія ў Бахмуце: разбітыя дамы і жыццё, якое працягваецца нягледзячы на вайну

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Кантузія Едзем па Бахмуту. ДамЫ разбітыя, чорныя. Вокны выбітыя і праз іх бачна, як спынялася жыццё. Вось нехта развесіў бялізну сушыцца – зняць ужо не паспеў. Хтосьці глядзеў тэлевізар – даглядзець любімую праграму ўжо не паспеў. Хтосьці не паспеў прачнуцца. Праязджаем варонкі ад прылётаў. Яны вялізныя, залітыя вадой, і здаецца, што гэта маленькія азёры… Разбітыя […]

Тэкстуры Бахмута падчас перачакання абстрэлу з унікальным асвятленнем і рэальнай сітуацыяй

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Тэкстуры Бахмута падчас перачакання абстрэлу – не змог не скарыстацца цудоўна падаючым светам P.s.:Самае галоўнае, што кадр не пастановачны – у сэнсе лакацыі і сітуацыі. Пабачыў пабраціма, што падобна мне сядзеў ва ўкрыцці і зразумеў, што свет падае так, што абавязкова атрымаецца цудоўны кадр.

185 гадоў Кастусю Каліноўскаму — герою Беларусі і сімвалу беларускай нацыі і дэмакратыі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Мінула ўжо тое, што мужыцкая рука здольная толькі да сахі!” 185 гадоў Кастусю Каліноўскаму! Герою Беларусі! 160 гадоў таму ён пісаў, што мы – Беларусы. Мы не Палякі і не Расейцы. Мы не толькі для “касЫ”. Не толькі для журбы. Не толькі для гора…Мы ведаем навукі. Мы маем жаданне дэмакратыі. Мы маем сваю мову. Сваю […]

Ваяры падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова Палка Каліноўскага ўзялі ў палон акупантаў з ПВК «Вагнер»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Узялі палонных Ваяры падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова Палка Каліноўскага ўзялі ў палон акупантаў з ПВК «Вагнер». Папоўнілі абменны фонд і павялічылі шансы на абмен нашых герояў, якія знаходзяцца ў закладніках у РФіі.Глядзець на YouTube Жыве Беларусь і Слава Украіне!