Частка 2
Тэлебачання ў Бахмуце ўжо не было некалькі месяцаў. Але ў жанчыны ёсць сувязь з роднымі, якія жывуць у Беларусі і Расеі. Я пачуў ад яе, што жыццё ў Беларусі і Расеі добрае. Усе, што дрэннае, то ўкраінцы. Пра рускіх – нічога – ні добрага, ні дрэннага. Пайсьці і паказаць месца, куды “прыляцела” па неакупаванай частцы Бахмута з боку Ўкраіны жанчына не захацела.
Чаго хацець ад іншых, калі нават у Бахмуце такія вось “ждуны” не бачаць у сябе пад носам расейскіх акупантаў, але пры гэтым ведаюць, што ў Беларусі і Расеі не жыццё, а казка!? Такія, якія свята вераць у тое, што “дурное” ЗСУ бамбіць частку горада, у якой само і знаходзіцца. Гэта мне нагадала выпадак з Лісічанска, калі з на 70 адсоткаў занятага рускімі Севераданецка прыляцеў снарад ў апошні – пяты паверх жылога будынка, а жанчына этажом ніжэй “таямніча” сказала нам з “Лахвічам”: “Невядома хто выпусціў той снарад!”
“Такім трэба пажыць пару месяцаў пад расейскай акупацыяй, каб маглі параўнаць ужывую, а не бачыць свет вакол сябе праз прызму прапаганды” – падумаў я і пайшоў да “О..”, які з іншым хлопцам, чакалі мяне непадалёк.