МЕРТВАЯ БАБКА І ЖАНЧЫНА З САБАКАМЧастка 1Пачатак студзеня, 2023-га. Бахмут.Я з прэс-службай палка пр…

МЕРТВАЯ БАБКА І ЖАНЧЫНА З САБАКАМ

Частка 1

Пачатак студзеня, 2023-га. Бахмут.

Я з прэс-службай палка прагульваемся па Бахмуту з мэтай паказаць горад падчас вядзення баявых дзеянняў.

Прыехалі ў цэнтр. Здымаемся каля надпісу “Смерць русне”. Побач з намі спыняюцца два ці то валанцёра, ці то ЗСУ-шніка і кажуць, што метрах у 300 наперад прылетам расейскай міны забіла бабку.

Вырашылі пад’ехаць – мо не забіла, мо паранена і патрэбна дапамога.

Пад’ехалі. Уперадзе, метрах у 70-ці ляжыць цела. Побач з намі ля дарогі стаіць жанчына з двума зубамі гадоў 35-ці з вялікім сабакам. На выгляд злоўжывае алкаголем. Яна спрабуе цягнуць за сабой вялікага сабаку. Махае рукамі, просячы дапамогі.

Сабака сеў і сядзіць. Нікуды не хоча ісьці.

Мы адразу не зразумелі, што справа ў сабацы. Думалі, мо каго параніла і жанчына махае рукамі, просячы дапамогі. Спыніліся ля яе (на фота) і пачулі:

– Дапамажыце завесьці сабаку ва ўніверсітэт – ісці не хоча!