ПЛЯЦКА Вывучаем матчыну мову разам
Войска
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Апошні дзень перад ратацыяй: блізкі разрыў і падрыхтоўка да новай агнявой пазіцыі
АПОШНІ ДЗЕНЬ ПЕРАД РАТАЦЫЯЙ(Частка 3) І вось разрыў. Наяву. Дастаткова блізкі. Сцены затрэсліся. Я прачнуўся, раптоўна вырваны са сну. У роце такая непрыемная салодкасьць – так бывае, калі пабудзілі, не даўшы дастаткова паспаць. Першая думка: ва ўкрыццё – у падвал! Але яго няма – таго падвала. Хіба што маленькі паграбок у сенцах у які з […]
Апошні дзень перад ротацыяй: сон пра турму і сустрэчу з Салаўевым
АПОШНІ ДЗЕНЬ ПЕРАД РАТАЦЫЯЙ(ЧАСТКА 2) СОН: Я ў турме. Салаў’еў – адзін з турэмшчыкаў. Я не хачу казаць нейкую патрэбную ім інфармацыю. Ён звяртаецца да мяне падкрэслена роўна. Нават па-беларуску. Мяне кудысьці вядуць… Прабел у памяці (у сне)…Мяне вярнулі ў памяшканне. Я бачу сваю разгорнутую медычную картку. На апошняй старонцы па-беларуску, быццам бы ад майго […]
Апошні дзень перад ротацыяй у прыфрантавым населеным пункце на ўсходзе Украіны 28 лютага 2023
АПОШНІ ДЗЕНЬ ПЕРАД РАТАЦЫЯЙ(Частка 1) 28 лютага 2023-га, 01:30. Прыфрантавы населены пункт N на Ўсходзе Ўкраіны. Мы займаем пакінуты прыватны жылы дом. Ягоная гаспадыня, са слоў суседзяў, напачатку АТО ў 2014-м пераехала ў Данбас. Потым забрала з сабой сваю састарэлую маці. Злева ад нас жыве 73-хгадовая бабка. Справа – мы не бачылі, але людзі таксама […]
Дызайнеры інтэр’ера Палка Каліноўскага працуюць у Бахмуце
Дызайнеры інтэр’ера Палка Каліноўскага на працы ў Бахмуце. Жыве Беларусь і Слава Украіне! YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook |
Кухаль: Вывучаем матчыну мову разам
КУХАЛЬ Вывучаем матчыну мову разам
Ваяры ПТРК батальёна “Волат” Палка Каліноўскага знішчылі агнявую кропку праціўніка на ўсходзе Украіны
Ваяры ПТРК батальёна “Волат” Палка Каліноўскага пры падтрымцы падраздзялення ЗСУ “Ведзьмакі” знішчылі доўгатрывалую агнявую кропку праціўніка на ўсходзе Украіны! Беларускія ваяры патрапілі ракетай са знакамітага комплексу “Мілан” непасрэдна ў амбразуру. У выніку працы былі знішчаны пяць акупантаў, некалькі параненыя.Глядзець на YouTube Жыве Беларусь, а акупант больш не! #полк_каліноўскага #беларусызаукраинуВаяры ПТРК батальёна “Волат” Палка Каліноўскага пры […]
Автор призывает чаще использовать белорусский язык и обсуждает отношение к независимости Беларуси
БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ! Частка 2 Я:– Этот пост не призывает запрещать русский язык. Этот пост призывает чаще использовать свой родной беларусский язык! Маці сяброўкі:– Ты сам хоть его знаешь, этот белорусский язык? Твой сын на нем разговаривает? Я (тады яшчэ рускамоўны, перахожу ў каментарах на беларускую мову):– Я ведаю беларускую мову. Нажаль, штодзенна на ей не […]
У Баранавічах у 2019 годзе публікацыя «Будзь беларусам!» выклікала гарачыя каментары
БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ! Частка 1 Люты 2019-га, Баранавічы. Я апублікаваў у сваім тады яшчэ незаблакаваным “Vk” спадабаўшаеся мне фота першай старонкі тады яшчэ незабароненай да друку мясцовай гарадской газеты “Intex-press”. Першая старонка была прысвечана Дню роднай мовы і на фоне беларускага нацыянальнага арнамента заклікала да звычайнага, здаецца, безкрыўднага і простага як снег зімой: “Будзь беларусам!” Самае […]
Бойцы ў Бахмуце рызыкуюць і адпачываюць у лазні падчас вайны і адсутнасці вады і святла
SPA НА ФРОНЦЕ Баявы выезд. Бахмут. Мінамётны разлік.Каб вы разумелі, зараз у Бахмуце ў прынцыпе праблема з вадой. Няма ні водаправоднай вады, ні святла, ні, як мы даўно зразумелі, нават зародкаў чалавечнасці ў акупантаў, якія пазбавілі ўсяго гэтага жыхароў горада.На чацвёртыя содні мы даведаліся, што недалёка ад нашых пазіцый у прыватным сектары ёсць лазня. Праўда […]