БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ!Частка 1Люты 2019-га, Баранавічы. Я апублікаваў у сваім тады яшчэ незаблакаваным “Vk…

БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ!

Частка 1

Люты 2019-га, Баранавічы. Я апублікаваў у сваім тады яшчэ незаблакаваным “Vk” спадабаўшаеся мне фота першай старонкі тады яшчэ незабароненай да друку мясцовай гарадской газеты “Intex-press”.

Першая старонка была прысвечана Дню роднай мовы і на фоне беларускага нацыянальнага арнамента заклікала да звычайнага, здаецца, безкрыўднага і простага як снег зімой: “Будзь беларусам!”

Самае цікавае пачалося ў каментарах.

Гэта былі каментары ад матулі маей лепшай сяброўкі. Мая сяброўка на той момант жыла і працавала ў Маскве і ўжо мела расейскі пашпарт. А яе маці, калі не памыляюся, пару дзесяткаў год таму пераехала ў Баранавічы з украінскага Бердзянску разам са сваей сям’ей – бацька сяброўкі быў вайсковым у часы савецкага саюза.

Дакладна, слова ў слова я не змагу зараз прывесьці той дыялог, але паспрабую перадаць самае галоўнае – ягоны сэнс.

Маці сяброўкі:
– Хочешь как в Украине!? Там тоже с запрета русского языка все начиналось. Посмотри, что там теперь делается! Русских убивают!