АПОШНІ ДЗЕНЬ ПЕРАД РАТАЦЫЯЙ
(Частка 1)
(Частка 1)
28 лютага 2023-га, 01:30. Прыфрантавы населены пункт N на Ўсходзе Ўкраіны.
Мы займаем пакінуты прыватны жылы дом. Ягоная гаспадыня, са слоў суседзяў, напачатку АТО ў 2014-м пераехала ў Данбас. Потым забрала з сабой сваю састарэлую маці.
Злева ад нас жыве 73-хгадовая бабка. Справа – мы не бачылі, але людзі таксама жывуць – па двары бегаюць “гаўклівыя”, але сымпатычныя дзве маленькія сабачкі, адну з якіх я, нават, праз плот, частаваў курынымі наггетсамі.
ГЛЫБОКАЯ НОЧ.
Я СПЛЮ. БЛІЗКІ РАЗРЫЎ. Можа адзіночны снарад “града”. Мне сніўся нейкі бязглузды сон. Памятаю толькі канцоўку.