(Частка 3)
І вось разрыў. Наяву. Дастаткова блізкі. Сцены затрэсліся. Я прачнуўся, раптоўна вырваны са сну. У роце такая непрыемная салодкасьць – так бывае, калі пабудзілі, не даўшы дастаткова паспаць.
Першая думка: ва ўкрыццё – у падвал! Але яго няма – таго падвала. Хіба што маленькі паграбок у сенцах у які з бронікам не праціснешся.
У комнаце прачнуўся “Ваяр”. Праз хвіліну зайшоў таксама разбуджаны “Б..”.
Недзе далёка яшчэ хвілін 15 з перыядычнасьцю чуваць выхады. Мо грады. Але не па нам – разрываў не чутно.
Не параўнаць з Бахмутам. Але і тут апошнія дні соднямі не сціхае кананада. Хоць па самому населенаму пункту звычайна не прылятае. Хіба што па акраінах, подступы да якіх з Усходу і з Поўдня захоплены рускімі.
27 лютага нам паведамілі, што 1 сакавіка мы ратыруемся.
Я ўжо дамовіўся з камандзірам на 2 тыдні ў Кіеў – на курсы і палячыць зубы.
Але перад гэтым ужо сёння раніцай нам трэба знайсьці новую агнявую пазіцыю для нашага “сапага”, каб адпрацаваць з ей па даведзенным варожым цэлям.
І думка ў галаве пасля блізкага прылёту: было б не вельмі добра не дажыць гэты адзін дзень да ратацыі. Цагляныя сцены будынка без бетоннага перакрыцця – не самая лепшая абарона ад “прылетаў”.
Усе, запісаў!) На гадзінніку 02:02. Кладуся спаць далей. Дабранач!
Праз 15 хвілін я ўжо спаў, мабыць без сноў, да самай раніцы.