БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ!Частка 2Я:- Этот пост не призывает запрещать русский язык. Этот пост призывает чаще …

БУДЗЬ БЕЛАРУСАМ!

Частка 2

Я:
– Этот пост не призывает запрещать русский язык. Этот пост призывает чаще использовать свой родной беларусский язык!

Маці сяброўкі:
– Ты сам хоть его знаешь, этот белорусский язык? Твой сын на нем разговаривает?

Я (тады яшчэ рускамоўны, перахожу ў каментарах на беларускую мову):
– Я ведаю беларускую мову. Нажаль, штодзенна на ей не размаўляю і мой сын на ей не размаўляе. І гэта дрэнна!

Маці сяброўкі:
– Сам ты хреновый!!!

На гэтым перапіска ў каментарах скончылася. Я набраў нумар тэлефона маці сваей сяброўкі каб удакладніць ці то яна не так зразумела беларускую мову і ўспрыняла нейкае слова з майго боку як абразу ў свой бок, ці наўмысна так адказала. Яна непадняла трубку.

Праз месяц яна набрала мне і, быццам нічога не было, запыталася як у мяне справы і нешта яшчэ надзеннае.

Канчаткова я перастаў стасавацца са сваей сяброўкай і яе маці пасля таго, як у агульнай сяброўскай групе мая сяброўка напісала назву маей радзімы як “Белоруссия”.

– Ира, – пішу я, – нет такой страны “Белоруссия”. Моя страна называется “Беларусь”!

– По правилам русского языка страна называется “Белоруссия” – адказала мне сяброўка і далей прадоўжыла ўжываць замест “Беларуси” “Белоруссия”.

– В нашей конституции на русском языке полное название страны звучит как “Республика Беларусь”, сокращенно – как “Беларусь”, – выправіў яе я.

Але гэтыя довады не пераканалі маю сяброўку. За яе ўступіўся наш агульны сябр. Тады я задаў пытанне па іншаму. Пытанне адказ на якое мяне хвалюе ў першую чаргу.

Можна памыляцца ў правапісе. Але есць рэч якая альбо есьць альбо яе няма – павага да незалежнасьці краіны, да самаідэнтычнасьці і права на існаванне яе нацыі як ты не называй краіну з граматычнай кропкі гледжання. Я запытаў так:

– Хорошо, Ира. Тогда я задам прямой вопрос и, если ответишь на него “Да”, – хоть “Зимбабве” Беларусь называй – я не обижусь. СЧИТАЕШЬ ЛИ ТЫ БЕЛАРУСЬ НЕЗАВИСИМЫМ ГОСУДАРСТВОМ С СОБСТВЕННОЙ БОГАТОЙ ИСТОРИЕЙ, КУЛЬТУРОЙ, ЯЗЫКОМ? А БЕЛОРУССКУЮ НАЦИЮ САМОИДЕНТИЧНОЙ И ИМЕЮЩЕЙ ПРАВО НА СУЩЕСТВОВАНИЕ?

Адказ на пытанне быў вельмі дзіўным і лепш за ўсе растлумачыў мне стаўленне маей сяброўкі з расейскім пашпартам да маей радзімы і даў адказ на пытанне чаму яна так упарта выкарыстоўвае савецкую назву маей краіны:

– Я НА ПОЛИТИЧЕСКИЕ ВОПРОСЫ НЕ ОТВЕЧАЮ! ПРАВИЛЬНО ГОВОРИТ НАШ МИНИСТР ЛАВРОВ, ЧТО В МИРЕ РАЗВИЛАСЬ КАКАЯ-ТО РУСОФОБИЯ!

Больш з Ірай мы не сустракаліся ў яе рэдкія прыезды ў Баранавічы з Масквы. Цікава на якім баку яна сення. Каго падтрымлівае. Дзіўна. Я заўседы лічыў яе разумнай і здатнай дзяўчынай. І пры ўсім гэтым яшчэ і прыгожай.

Якім чынам мае жаданне бачыць Беларусь незалежнай краінай, жаданне павагі да беларусаў і нашых нацыянальных каштоўнасьцей мая сяброўка ператварыла ў русафобію я так і не зразумеў.

Мабыць гэта хвароба такая – “імперскасьць”. Калі хварэеш ею, то бачыш свет па-іншаму?