15 лютага – успамін блаславёнага Міхала СапоцькіМіхал Сапоцька нарадзіўся 1 лістапада 1888 г. у Юшэўшчыне, якую называлі Навасадамі, у Ашмянскім павеце (цяпер Валожынскі раён). Ён стаў трэцім, наймалодшым дзіцём Вінцэнта Сапоцькі і Эміліі Паўловіч. Нягледзячы на цяжкія бытавыя ўмовы, бацькі паклапаціліся пра пачатковую адукацыю сына. Да святарства Міхал Сапоцька рыхтаваўся ў семінарыі ў Вільні і […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Вячэрня як першае богаслужэнне Вялікага посту
Сённяшняя Вячэрня з’яўляецца першым богаслужэннем, якое літургічна распачынае час Вялікага посту. Вячэрню звычайна моляцца ў храме на чале са святаром, але пры жаданні гэтую малітву Царквы можна маліцца і самастойна. У такім выпадку словы святара ў тэксце ў кожным выпадку замяняюцца воклічам “Малітвамі святых айцоў нашых, Госпадзе, Ісусе Хрысце, Сыне Божы, змілуйся над намі”. http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/vyachernya-u-vyalikim-postse.html […]
Вялікі пакаянны канон святога Андрэя Крыцкага ў Вялікім посце
Вялікі пакаянны канон створаны выдатным усходнім прапаведнікам і складальнікам царкоўных гімнаў сьв. Андрэем Крыцкім (каля 650-720), які быў архібіскупам на востраве Крыт. Сярод яго шматлікіх царкоўных гімнаў Вялікі пакаянны канон — адзін з найвыдатнейшых ягоных твораў, які належыць да велікапосных багаслужбаў. Таксама пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага (ці ягоныя часткі) можна маліцца прыватна і па-за […]
Вучэнне Айцоў пра глыбіню і багацце Божага Слова
Вучэнне Айцоў Хто зможа, Божа, спасцігнуць глыбіню Твайго Слова? Мы больш разыходзімся з Ім, чым разумеем, так як спрагнёны чалавек, які п’е ваду з крыніцы. Божае Слова выяўляе разнастайныя адценні, у залежнасці ад здольнасцяў тых, хто Яго пазнае. Госпад упрыгожыў Сваё Слова рознакаляровай прыгажосцю, каб кожны, хто Яго спасцігае, мог убачыць тое, што яго […]
Малітоўная памяць святога Кірылы, настаўніка славянаў
Кірыла, слаўны настаўнік, ты ўчыніў славянаў здольнымі аддаваць падзяку Богу на роднай мове, калі ты пераклаў з грэцкай мовы на славянскую Закон Гасподні і навучыў іх Божых праўдаў. Дзеля гэтага сёньня славянскія народы шануюць памяць тваю і радасна славяць Госпада. Той, хто паказаў некалі Якубу лесьвіцу, што вядзе да неба, даў пазнаць табе, Кірыла, калі […]
14 лютага – сьвята Перастаўленьня сьвятога Кірылы, настаўніка славянаў
14 лютага – сьвята Перастаўленьня сьв. Кірылы, настаўніка славянаўНарадзіўся ў першай палове IX ст. у Салуні (Тэсалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і. Канстанцін стаў манахам і прыняў імя Кірыла. Атрымаў у Канстанцінопалі выдатную адукацыю, за што сучасьнікі называлі яго «філосафам». Будучы ўжо дасьведчаным місіянерам, у 862 г. разам з родным братам Мятодам ён накіроўваецца на […]
Плач Адама перад раем і заклік пачаць час посту паводле евангельскіх запаветаў
Адам, спакушаны жаночымі словамі, за непаслушэнства быў выгнаны з раю і пазбаўлены суцяшэньня. Цяпер ён голы сядзіць насупроць раю, плачучы і кажучы: “Гора мне!” Дык пасьпяшым пачаць час посту, выконваючы евангельскія запаветы, каб дагадзіць Хрысту і зноў вярнуцца ў райскае жыльлё. Сядзіць Адам насупраць раю, аплакваючы галечу сваю і галосячы: “Гора мне! злосным подступам я […]
Апостал дня: апрануцца ў Госпада Ісуса Хрыста і не асуджаць брата
Апостал дняБраты, пара ўжо нам прачнуцца ад сну. Бо сёньня бліжэй да нас збаўленьне, чым тады, калі мы ўверавалі. Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб’ядзеньні і п’янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці; […]
Евангелле дня: дараванне правінаў, пост і скарбы на небе
Евангелле дня Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іх, дык даруе і вам Айцец ваш Нябесны; а як не будзеце дараваць людзям іх правінаў, дык і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых. І калі посціце, не будзьце панурыя, як крывадушнікі; бо яны памрочваюць абліччы свае, каб паказаць сябе людзям поснікамі. Праўду кажу вам, што […]
Сырапусная нядзеля: апошні дзень перад пачаткам Вялікага посту
Сёння адзначаем Сырапусную нядзелю, апошні дзень перад пачаткам Вялікага посту. Святая Царква, рыхтуючы вернікаў да Вялікага посту, у Мясапусную нядзелю абавязвала пакідаць мясныя стравы. На працягу сырапуснага, або сыраеднага тыдня дазвалялася спажываць малочныя прадукты. Але ў Сырапусную нядзелю неабходна было адмовіцца і ад гэтых страў. Адсюль і пайшла назва “сыра-пуст”, гэта значыць адпусканне сыру. Гэты […]