Вялікі пакаянны канон створаны выдатным усходнім прапаведнікам і складальнікам царкоўных гімнаў сьв….

Вялікі пакаянны канон створаны выдатным усходнім прапаведнікам і складальнікам царкоўных гімнаў сьв. Андрэем Крыцкім (каля 650-720), які быў архібіскупам на востраве Крыт. Сярод яго шматлікіх царкоўных гімнаў Вялікі пакаянны канон — адзін з найвыдатнейшых ягоных твораў, які належыць да велікапосных багаслужбаў.

Таксама пакаянны канон сьв. Андрэя Крыцкага (ці ягоныя часткі) можна маліцца прыватна і па-за Вялікім постам, калі для гэтага ёсьць духоўная патрэба.