Сядзіць Адам насупраць раю, аплакваючы галечу сваю і галосячы: “Гора мне! злосным подступам я быў ашуканы і абкрадзены, і адлучаны ад славы. Гора мне! У маёй прастаце я быў абдзёрты дагала і цяпер цярплю бяду. Раю мой, больш ня буду цешыцца тваёй красою; больш ня ўбачу Госпада і Бога, Тварца майго, бо вярнуся ў зямлю, з якое быў узяты. Міласэрны і добры Госпадзе – клічу я ў падзеньні маім, – зьмілуйся нада мною”.
Aдaм, выгнaны з-зa eжы з рaю, сeў нaсупрaць ягo, жaлaсьлiвa плaчa i кaжa: “Гoрa мнe! Чаго нaцярпeўся я, нeшчaсьлiвы! Пaрушыўшы тoлькi aдзiн зaгaд Гoспaдa, я цяпeр пaзбaўлeны ўсix дaбрoтaў! Рaю сьвяты, штo быў нaсaджaны для мянe, i з-за Эвы зaчынeны, мaлi Taгo, xтo нaсaдзiў цябe i мянe ствaрыў, кaб мнe дaў знoў цeшыццa ў aсaлoду з квeтaк твaix.” Taды Збaвiцeль aдгукнуўся яму: “Нe жaдaю гiбeлi мaйгo ствaрэньня, aлe xaчу, кaб яно было збaўлeнае i прыйшло дa пaзнaньня прaўды; бо таго, хто прыходзіць дa мянe, нe выганяю прэч”.