Апостал дня
Браты, пара ўжо нам прачнуцца ад сну. Бо сёньня бліжэй да нас збаўленьне, чым тады, калі мы ўверавалі. Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык вось, адкінем дзеі цемры і апранемся ў зброю сьвятла. Як удзень, будзем паводзіць сябе прыстойна: ні ў аб’ядзеньні і п’янстве, ні ў распусьце і блудзе, ні ў свары і зайздрасьці; але апраніцеся ў Госпада Ісуса Хрыста, і клопат пра цела не ператварайце ў пахаценьні.

Нямоглага ў веры прымайце бяз спрэчкі пра погляды ягоныя. Бо адзін ўпэўнены, што можна есьці ўсё, а нямоглы есьць гародніну. Хто есьць, не прыніжай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго. Хто ты, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім гаспадаром стаіць ён ці падае; і будзе пастаўлены, бо моцны Бог, каб паставіць яго. (Рым. 13, 11 – 14, 4)