Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Вялікапосныя рэкалекцыі “Пакаянне. Любоў. Сведчанне” ў гродзенскай парафіі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вялікапосныя рэкалекцыі Вялікапосныя рэкалекцыі “Пакаянне. Любоў. Сведчанне” у нашай парафіі праводзіць кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Гродне: 12 сакавіка, пятніца, 18.00 – Літургія ранейThe post Вялікапосныя рэкалекцыі first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/news/vyalikaposnyya-rekalekczyi.html Вялікапосныя рэкалекцыі | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ Вялікапосныя рэкалекцыі “Пакаянне. Любоў. […]

Праваслаўная Царква прапануе агульную дату святкавання Вялікадня

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Праваслаўная Царква прапануе ўстанавіць агульную для ўсіх хрысціянаў дату святкавання Вялікадня Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох з задавальненнем успрыняў прапанову ад Праваслаўнай Царквы аб устанаўленні агульнай для ўсіх хрысціянаў даты святкавання Вялікадня. «Вялікдзень — самае вялікае свята хрысціянства. Таму было б прыгожым і важным знакам, калі б мы як хрысціяне мелі […]

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі пра камень на Сыёне і разарваны саюз са смерцю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “Паслуxайцe слoва Гаспoдняга, усe ўладары нарoду, штo жывe ў Eрусалiмe. Кажацe: “Мы заключылi саюз са сьмeрцю i зрабiлi ўмoву з пeклам. Калi згубны бiч прыйдзe, нас нe дасягнe, бo мы з xлусьнi зрабiлi сабe сxoвiшча, мы схаваліся пад няпраўдаю”. Таму так кажа Гoспад: […]

11 сакавіка – памяць св. Сафрона, патрыярха Ерусалімскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 сакавіка – памяць св. Сафрона, патрыярха Ерусалімскага Святы Сафрон жыў у VI ст. у сірыйскім горадзе Дамаску. Ён наведваў розныя манастыры, дзе пазнаёміўся са слаўнымі пустэльнікамі, у тым ліку з Янам Мосхам, які стаў яму добрым настаўнікам і братам. Разам яны падарожнічалі па Сірыі і Малой Азіі. У Егіпце ў 580 г. Сафрон прыняў […]

«Праз навальнiцы й нягоды»: да 110-годдзя з дня нараджэння а. Льва Гарошкі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Праз навальнiцы й нягоды» 11 сакавіка 2021 спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння а. Льва Гарошкі, выбітнага душпастыра, педагога, даследчыка гісторыі ды кіраўніка беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (з 1970 па 1977 г.). З гэтай нагоды прапануем архівальны тэкст а. Андрэя Буйніча пра гэтага выбітнага грэка-каталіцкага святара. +++ Айцец Леў быў выбітным душпастырам, педагогам, даследчыкам гісторыі ды кіраўніком […]

Чытаньне з кнігі Роду пра сыноў Ноя і яго блаславенне Сіма і Яфэта

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постСыны Ноя, што выйшлі з каўчэгу, былі Сім, Хам і Яфет. Хам быў бацькам Ханаана. Гэтыя тры былі сынамі Ноя і ад іх людзі размножыліся на зямлі. Ной быў земляробам, і ён першы насадзіў вінаграднік. Калі прыйшоў час віназбору, ён напіўся і ляжаў голы ў сваёй палатцы. […]

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост пра мудрасць і праведнасць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постЧалавек разумны скрывае свае веды; сэрца дурняў абвяшчае сваю дурасьць. Рука дбайлівага будзе панаваць; а лянівы будзе працаваць пад прымусам. Сум прыгнятае сэрца чалавека; добрае слова развесяляе яго. Праведнаму паводзіцца лепш, чым іншым; шлях нязбожных вядзе да згубы. Лянівы не сасмажыць сабе дзічыны; людская стараннасьць – вялікае […]

Вучэнне Айцоў пра вочы душы і здольнасць бачыць Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вучэнне АйцоўКалі скажаш: “Пакажы мне свайго Бога”, – я адкажу табе: “Пакажы мне свайго чалавека, і я пакажу табе свайго Бога”. Таму пакажы, ці вочы тваёй душы здольныя бачыць, а вушы твайго сэрца здольныя чуць? Тыя, хто бачыць вачыма цела, успрымаюць усё, што адбываецца ў гэтым зямным жыцці і даследуюць тое, што ў ім адрозніваецца […]

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі пра пакаранне зямлі і адкупленне віны Якуба

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостВoсь Гoспад выxoдзiць з мeсца свайгo, каб пакараць жыxароў зямлi за ixнiя граxi; тады зямля пакажа крoў, якoй набрыняла, i ня будзe бoльш хаваць памардаваныx. У тoй дзeнь пакараe сваiм цьвёрдым, вялiкiм i магутным мячoм Лeвiятана, зьмея xiтрага, Лeвiятана, зьмея вёрткага, заб’e пачвару марскую. У тoй […]

10 сакавіка – памяць св. мучанікаў Кадрата, Кіпрыяна, Паўла і іншых

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 10 сакавіка – памяць св. муч. Кадрата, Кіпрыяна, Паўла, Дыянісія, Віктара, Клаўдзія і іншПадчас ганення на хрысціянаў у III стагоддзі адна набожная жанчына Руфіна ўцякла з Карынту ў горы, ратуючыся ад пераследавання. Там яна нарадзіла сына Кадрата і неўзабаве пасля родаў памерла. Провідам Божым немаўля засталося жыць. Дзяцінства і юнацкія гады святога Кадрата прайшлі ў […]