Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Чалавек разумны скрывае свае веды; сэрца дурняў абвяшчае сваю дурасьць.
Рука дбайлівага будзе панаваць; а лянівы будзе працаваць пад прымусам.
Сум прыгнятае сэрца чалавека; добрае слова развесяляе яго.
Праведнаму паводзіцца лепш, чым іншым; шлях нязбожных вядзе да згубы.
Лянівы не сасмажыць сабе дзічыны; людская стараннасьць – вялікае багацьце.
На шляху праведнасьці – жыцьцё; а дарога адступнікаў вядзе да сьмерці.
Разумны сын слухае настаўленьняў бацькі; буян ня слухае напамінаньняў.
Ад плоду вуснаў сваіх чалавек пакаштуе дабро; душы беззаконных гінуць перадчасна.
Хто сьцеражэ вусны свае, сьцеражэ жыцьцё; хто адчыняе вусны, сам сябе губіць.
Душа лянівых жадае, але дарма; душа дбайлівых насыціцца.
Праведны брыдзіцца хлусьлівым словам; дрэнна і сорамна паступае нязбожны.
Праведнасьць сьцеражэ шлях беззаганнага; а нязбожнасьць губіць грэшнікаў.
Адзін удае багатага, не маючы нічога; другі прыкідваецца жабраком, будучы багатыром.
Багацьце чалавека – выкуп за яго жыцьцё; але ўбогі ня чуе пагрозы.
Сьвятло праведных весела зьзяе; сьветач нязбожных гасьне.
Душы хітрыя блудзяць у грахах; праведнікі спагадаюць і мілуюць. (12:23–13:9)