Сыны Ноя, што выйшлі з каўчэгу, былі Сім, Хам і Яфет. Хам быў бацькам Ханаана. Гэтыя тры былі сынамі Ноя і ад іх людзі размножыліся на зямлі. Ной быў земляробам, і ён першы насадзіў вінаграднік.
Калі прыйшоў час віназбору, ён напіўся і ляжаў голы ў сваёй палатцы. Хам, бацька Ханаана, убачыўшы бацьку свайго голым, сказаў аб гэтым сваім двум братом, якія былі вонках палаткі. Тады Сім і Яфэт узялі плашч і, трымаючы яго на плячах, увайшлі ў палатку задам і прыкрылі бацьку, твараў сваіх не адварочваючы, каб ня бачыць бацьку голага.
Калі Ной прачнуўся ад віна і даведаўся, што зрабіў малодшы сын, ён сказаў: “Хай будзе пракляты Ханаан! Хай будзе ён найніжэйшым слугою братоў сваіх!” А потым дадаў: “Хай будзе блаславёны Госпад, Бог Сіма! Хай Ханаан будзе слугою Сіма! Хай Бог дасьць і Яфэту вялікую прастору і хай ён жыве ў палатках Сіма, а Ханаан хай будзе яму слугою”.
Ной жыў пасьля патопу трыста пяцьдзесят гадоў. І памёр Ной у веку дзевяцісот пяцідзесяці гадоў. Вось патомкі сыноў Ноя – Сіма, Хама і Яфета. Пасьля патопу яны нарадзілі сыноў. (9:18–10:1)