У пятую суботу Вялікага посту ва Усходняй Царкве праводзіцца асаблівая служба ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэтае набажэнства, характэрнае толькі для Усходняй Царквы, называецца акафістам, адсюль дзень называецца Субота Акафісту. Субота Акафісту, як і Нядзеля Праваслаўя, не мае сувязі з Чатырохдзясятніцай. Яна выпадае ў гэтым часе на падставе гістарычнай традыцыі і практыкі Царквы. На Ютрані […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Апостал дня: Хрыстос адзін раз прынёс Сябе ў ахвяру
Апостал дня Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае сьвяцілішча, паводле вобразу сапраўднага ўсталяванае, а ў самое неба, каб стаць сёньня за нас перад абліччам Божым, і не на тое, каб шматкроць ахвяроўваць Сабою, як першасьвятар уваходзіць у сьвяцілішча штогод з чужою крывёю; інакш належала б Яму шматкроць пакутаваць ад пачатку сьвету. А Ён адзін раз, пад […]
Евангелле дня: вызнанне Пятра і прадказанне пакутаў Сына Чалавечага
Евангелле дня Пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Кесарыі Філіпавай. І дарогаю пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы ім: “За каго Мяне прымаюць людзі?” А яны адказалі: “За Яна Хрысціцеля, іншыя – за Іллю, а іншыя – за аднаго з прарокаў”. Ён сказаў ім: “А вы за каго прымаеце Мяне?” І ў адказ Пётр сказаў […]
20 сакавіка – памяць айцаў, замучаных у лаўры сьв. Савы
20 сакавіка – памяць св. Яна, Сяргея, Патрыка і інш. айцаў, замучаных у лаўры сьв. Савы У VIII стагоддзі наваколлі Ерусаліма падвяргаліся частым нападам сарацынаў. Быў разбураны і прыйшоў у запусценне манастыр святога Харытона. Двойчы сарацыны спрабавалі разрабаваць Лаўру прыпадобнага Савы Асвячанага, але Провід Божы захоўваў абіцель. Лаўраўскія інакі маглі схавацца ад варварскіх набегаў у […]
Чытаньне з Прыповесьцяў пра сяброўства, мудрасьць і справядлівы суд
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постБраты ў няшчасьці карысныя будуць: дзеля гэтага яны і родзяцца. Неразумны той, хто абавязваецца, хто дае паруку за бліжняга. Хто любіць сваркі, любіць грэх; нахабны шукае загубы. Сэрца крывадушнае не зазнае шчасьця; язык хлусьлівы трапляе ў бяду. Хто родзіць дурня, клопаты сабе родзіць; бацька дурня радасьці ня […]
Вучэнне Айцоў пра ўшанаванне мукі Госпада і перамогу крыжа
#Вучэнне_Айцоў Той, хто па-сапраўднаму ўшаноўвае муку Госпада, будзе так глядзець на ўкрыжаванага Ісуса вачыма сэрца, каб прызнаць сваім Ягонае цела. Няхай задрыжыць перад абліччам свайго Адкупіцеля зямное стварэнне, няхай разарвуцца скалы няверных душ і няхай тыя, каго абцяжарвала надмагілле смяротнасці, паўстануць, скінуўшы насып грахоў. Няхай цяпер з’явяцца ў святым горадзе, гэта значыць у Божай Царкве, […]
Чытаньне з кнігі Роду пра выпрабаваньне Абрагама і Ісаака
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постБог выпрабоўваў Абрагама, кажучы: “Абрагаме!” А той адказаў: “Вось я”. Бог сказаў: “Вазьмі сына твайго любага Ісаака, пайдзі ў краіну Морыю і прынясі яго там як цэлапальную ахвяру на адной з гораў, якую Я табе пакажу”. Абрагам устаў рана-рана, асядлаў асла, узяў з сабою двух слугаў і […]
25-27 сакавіка 2021: велікапосныя рэкалекцыі ў YouTube
25-27 сакавіка 2021: ВЯЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ ў YouTube “Напамінаю вам, браты, тое Евангелле…” (1Кар 15:1а).Грэка-каталіцкая парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў г. МінскуЗАПРАШАЕ на ВЯЛІКАПОСНЫЯ РЭКАЛЕКЦЫІ ў YouTube.Рэкалекцыі праводзіць а. Андрэй Буйніч з Ліды:25-27 САКАВІКА 2021Пачынацца рэкалекцыйныя навукі будуць а 18:00 гадз.Пачаткам рэкалекцый будзе святочная Служба 25 сакавіка а 18:00 гадзіне са словам Апостальскага Візітатара для […]
Чытаньне Ісаі пра Кіра, вызваленьне палонных і Бога Ізраіля
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад Бoг, Твoрца i Сьвяты Iзраiля: “Цi ж вы будзeцe пытаць Мянe аб маix дзeцяx i даваць Мнe загады аб твoраx рук Маix? Я стварыў зямлю, а на ёй – чалавeка; уласнымi рукамi Я распасьцёр нeба i камандую ўсiмi ягoнымi сiламi. Гэта Я падняў […]
19 сакавіка – памяць сьв. мучанікаў Хрызанта і Дар’і
19 сакавіка – памяць сьв. мучанікаў Хрызанта і Дар’і Хрызант быў сынам патрыцыя Палемія. Ён ахрысціўся і неўзабаве пачаў вызнаваць сваю веру публічна. Бацька прымусіў яго ажаніцца з жрыцай Афіны Палады Дар’яй, якая дзякуючы малітве Хрызанта прыняла хрышчэнне і згадзілася пасля шлюбу жыць у непарушнай чысціні. Гараджане паскардзіліся ўладам, што Хрызант і Дар’я заклікаюць да […]