Апостал дняХрыстос увайшоў не ў рукатворнае сьвяцілішча, паводле вобразу сапраўднага ўсталяванае, а…

Апостал дня

Хрыстос увайшоў не ў рукатворнае сьвяцілішча, паводле вобразу сапраўднага ўсталяванае, а ў самое неба, каб стаць сёньня за нас перад абліччам Божым, і не на тое, каб шматкроць ахвяроўваць Сабою, як першасьвятар уваходзіць у сьвяцілішча штогод з чужою крывёю; інакш належала б Яму шматкроць пакутаваць ад пачатку сьвету. А Ён адзін раз, пад канец вякоў, зьявіўся для зьнішчэньня граху ахвяраю Сваёю.

І як людзям належыць адзін раз памерці, а потым суд, так і Хрыстос: адзін раз прынёсшы Сябе ў ахвяру, каб пабраць грахі многіх, другі раз зьявіцца ня дзеля ачышчэньня граху, а дзеля тых, што чакаюць Яго на збаўленьне. (Габр. 9, 24-28)