Евангелле дня
Пайшоў Ісус з вучнямі Сваімі ў паселішчы Кесарыі Філіпавай. І дарогаю пытаўся ў вучняў Сваіх, кажучы ім: “За каго Мяне прымаюць людзі?” А яны адказалі: “За Яна Хрысціцеля, іншыя – за Іллю, а іншыя – за аднаго з прарокаў”. Ён сказаў ім: “А вы за каго прымаеце Мяне?” І ў адказ Пётр сказаў Яму: “Ты – Хрыстос”. І загадаў ім, каб нікому не гаварылі пра Яго. І пачаў вучыць іх, што Сыну Чалавечаму належыць многа адпакутаваць, быць адрынутым старэйшынамі і першасвятарамі, і кніжнікамі, і забітым быць, і на трэці дзень уваскрэснуць. (Мк. 8, 27-31)