Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Малітва аб атрыманні Божых ласкаў праз заступніцтва святога Папы Яна Паўла II

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МАЛІТВА АБ АТРЫМАНЬНІ ЛАСКАЎ БОЖЫХ ПРАЗ ЗАСТУПНІЦТВА СЬВЯТОГА ПАПЫ ЯНА ПАЎЛА II+О Найсьвяцейшы Трыадзіны Божа, дзякуем Табе, за тое, што дараваў Царкве Папу Яна Паўла ІІ, у якім зазьзяла Твая айцоўская дабрыня, слава Крыжа Гасподняга і хараство Духа любові.+Ён, цалкам давяраючы Тваёй бясконцай міласэрнасьці і матчынаму заступніцтву Прачыстай Дзевы Марыі, даў нам жывы прыклад Ісуса […]

У Гомелі біскупы сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/14623-u-gomeli-katalitskiya-i-pravaslaunyya-biskupy-razam-sustreli-kopii-tsudadzejnykh-abrazou-matsi-bozhaj-z-belaruskikh-sanktuaryyau У Гомелі каталіцкія і праваслаўныя біскупы разам сустрэлі копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў 14 і 15 мая ў Гомелі была арганізавана выстава копій цудадзейных абразоў Маці Божай з беларускіх санктуарыяў, якія перэгрынуюць па краіне.

Чаму Бог марудзіць з правасуддзем над злом

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чаму святы, праведны, справядлівы і любячы Бог так часта марудзіць, перш чым здзейсніць правасуддзе над злом вакол нас? Ён марудзіць не таму, што Яму ўсё роўна, як мы часта думаем, калі нам даводзіцца чакаць. Прычына таго, што мы ўспрымаем як прамаруджванне, прама процілеглая: Ён марудзіць як раз таму, што Яму не ўсё роўна. Ён марудзіць, […]

Верш пра святога Андрэя Баболю і яго служэнне на Піншчыне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Там, дзе Прыпяць-рака па пяску гонiць водыСярод багнаў i пушчаў палескiх,Там Баболя Сьвяты душам нёс асалоду,Жыў, вучыў веры Божай, нябескай.Зрокся панскiх дастаткаў, уцехi i славы,Неба тайнага клiку паслухаў;Пасьвяцiўся на службу за Божую справу,Ў сэрцы маючы Божага Духа.I вясковую, ўбогую, цёмную хатуПалюбiў з яе горам, нудою;З добрым словам, з пацехай сьпяшаўся да брата,Ўсiм атуху прыносiў з […]

Нядзеля Самаранкі: казанне пра разбурэнне бар’ераў паміж людзьмі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НЯДЗЕЛЯ САМАРАНКІ Архіўнае казаньнеСёньняшняе Евангельле раскрывае праўду аб узаемаадносінах паміж людзьмі і стаўленьне Ісуса да іх у незвычайным сьвятле. Для тагачаснага, сучаснага Ісусу разуменьня ўзаемаадносінаў паміж юдэямі і не юдэямі ўвогуле, паміж прадстаўнікамі варожых адзін да аднаго рэлігійных і нацыянальных лагераў (самаранамі і юдэямі), паміж настаўнікамі (равінамі, да якіх у вачах іншых належыў Ісус) і […]

Месца для сведчання цяперашніх уніятаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Засталося яшчэ месца.Месца для сведчання цяперашніх уніятаў.Якім яно павінна быць? Напэўна яны мусяць сведчыць Бога, які не змог замкнуць сваю любоў у Тройцы і запрасіў да свайго ўнутранага жыцця чалавека ў асобе Зышоўшага на зямлю Сына. І чалавек не можа лічыць сябе ад той пары зусім і назаўжды самотным. Напэўна яны мусяць сведчыць чалавека. Чалавека, […]

Царква сведчання: кароткая гісторыя Уніі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ЦАРКВА СВЕДЧАННЯ, АБО КАРОТКАЯ ГІСТОРЫЯ УНІІТак здаецца, што гісторыя гэтай гэтай ідэі і гэтай Царквы вельмі цесна звязана са сведчаннем.І перадусім гэта было сведчанне еднасці, таго, што было заданнем, а стала імем гэтай Царквы. Еднасць сведчылі і мітрапаліт грэк Ісідар, нават перад самім маскоўскім царом. І Язафат, які не пакінуў сведчыць пра яе нават перад […]

Новая запаведзь узаемнай любові ў вучэнні Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Новая запаведзьГоспад Ісус сведчыць, што дае сваім вучням новую запаведзь узаемнай любові. «Новую запаведзь даю вам, – кажа Госпад, – каб вы любілі адзін аднаго, як Я палюбіў вас» (Ян 13, 34). Ці не існавала гэтай запаведзі ў старым Божым Законе, дзе было напісана: «Любі бліжняга свайго, як самога сябе» (Лев 19, 18)? Дык чаму […]

У Баранавічах адзначылі свята парафіі святых Кірылы і Мятода

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 траўня Царква ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, нястомных і мужных настаўнікаў славянаў, якія служылі Народу Божаму ў вельмі складаных умовах. У гэты дзень таксама святкуе сваё свята баранавіцкая парафія святых Кірылы і Мятода. У гэтым годзе святкаванне адбылося 9 траўня. Святую Літургію ў храме Найсвяцейшай Тройцы ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі […]

У Слоніме адзначылі ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

УРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ АДЗНАЧЫЛІ Ў СЛОНІМЕ 7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста. У […]