Засталося яшчэ месца.Месца для сведчання цяперашніх уніятаў.Якім яно павінна быць? Напэўна яны мусяц…

Засталося яшчэ месца.
Месца для сведчання цяперашніх уніятаў.
Якім яно павінна быць?
Напэўна яны мусяць сведчыць Бога, які не змог замкнуць сваю любоў у Тройцы і запрасіў да свайго ўнутранага жыцця чалавека ў асобе Зышоўшага на зямлю Сына. І чалавек не можа лічыць сябе ад той пары зусім і назаўжды самотным.
Напэўна яны мусяць сведчыць чалавека. Чалавека, які быў запрошаны да жыцця з Богам. І таму не можа быць ані чалавека-гадзінай, ані гарматным мясам, ані працоўнай скацінай, ані кармавой базай, ані прыладай для задавальнення, ані нават згусткам уласных жаданняў, бо кожны апрануты у царскае адзенне Сына. І кожны, хто падымае руку на годнасць чалавека – падымае руку на Бога.
Дык сведчым-жа