Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

7 траўня адбудзецца свята Маці Божай Жыровіцкай у Слоніме, Івацэвічах і Мінску

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 траўня, у суботу – свята Маці Божай Жыровіцкай = свята Парафіі ў Івацэвічах. +У СЛОНІМЕ, у касцёле св. Андрэя, дзе ўшаноўваецца каранаваная папскімі каронам Ікона (спісак) – св. Імшу ў 11:00 гадз. узначальвае Біскуп Гродзенскі Уладыка Аляксандр Кашкевіч, у саслужэнні святароў лацінскага і візантыйскага абрадаў. +У ІВАЦЭВІЧАХ Боская Літургія ў 17:00 гадз. +У МІНСКУ, […]

У Мінску памёр Станіслаў Шушкевіч, першы лідар незалежнай Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! +Увечары 3 мая 2022 г. ў Мінску на 88-м годзе жыцця адышоў у вечнасць Станіслаў Шушкевіч, вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч.=Станіслаў Шушкевіч нарадзіўся 15 снежня 1934 года ў Мінску. Быў сынам беларускага пісьменніка Станіслава Шушкевіча, рэпрэсаванага савецкімі ўладамі.=18 кастрычніка 1991 года Станіслаў Шушкевіч быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савету і стаў фактычна […]

4 траўня адзначаецца дзень ушанавання святой Турынскай Плашчаніцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

УШАНУЙМА СВЯТУЮ ПЛАШЧАНІЦУ ХРЫСТА 4 траўня – дзень ушанавання святой Плашчаніцы Ісуса Хрыста Ужо больш за паўтысячагоддзя, у дзень 4 траўня адзначаецца дзень Ушанавання святой Турынскай Плашчаніцы.Папа Рымскі Юлій II, 516 гадоў таму – 26 красавіка 1506 г. зацвярдзіў тэксты святой Імшы і Літургіі гадзінаў (брэвіярыя) на свята ўшанавання гэтай каштоўнай Рэліквіі і звяртаў увагу […]

Як маліцца Ружанец: падкаст айца Андрэя Буйніча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Як маліцца Ружанец? Адказваем на заклік Святога Айца: https://youtu.be/INcoRKturIc Ружанец – школа малітвы. Усё, што вы хацелі знаць пра ружанцовую малітву. Падкаст а.Андрэя Буйніча. Сябры, мяне завуць а.Андрэй Буйніч. Я святар Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы. Вы знаходзіцеся на маім ютуб-канале, дзе я не вучу вас новым рэчам. У гэтым падкасце я прапаную вам пазнаёміцца са старажытнай […]

Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Папа Францішак заахвочвае штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Regina cæli, якая 1 мая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу на трагічную сітуацыю насельніцтва Украіны ва ўмовах вайны. «Сёння пачынаецца месяц, прысвечаны Маці Божай. Я б хацеў заахвоціць усіх вернікаў і ўсе супольнасці […]

Папа Францішак прыняў адстаўку мітрапаліта Яна Бабяка ад кіраваньня Прэшаўскай архіяпархіяй

Грэка-католікі Беларусі #Царква

25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай япархіі Апостальскім адміністратарам sede vacante Прэшаўскай архіяпархіі. Нейкіх дадатковых падрабязнасьцяў прычыны адстаўкі 68-гадовага грэка-каталіцкага мітрапаліта, які яшчэ не дасягнуў пенсійнага […]

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы Ян Бабяк датэрмінова сышоў на пенсію

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію Навіны хрысьціянскага сьвету29.04.2022 Мітрапаліт Славацкай Грэка-Каталіцкай Царквы датэрмінова сышоў на пенсію   25 красавіка 2022 году Прэс-цэнтар Сьвятога Пасаду паведаміў, што Сьвяты Айцец Францішак прыняў адстаўку ад пастырскага кіраваньня грэка-каталіцкай Прэшаўскай архіяпархіяй у Славакіі архібіскупа-мітрапаліта Яна Бабяка, SJ. Адначасова Папа Францішак прызначыў біскупа Пятра Руснака з Браціслаўскай […]

Кірыла Тураўскі: пісьменьнік, царкоўны дзеяч і багаслоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Кірыла Тураўскі (каля 1130 – пасьля 1190), пісьменьнік, царкоўны дзеяч, багаслоў. Зьвестак пра яго жыцьцё ня шмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыцьцё» – кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, – гаворыцца ў ёй, – нарадзіўся і выхоўваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак, багацьця і тленнай славы гэтага сьвету; але […]

Словы падзякі мітрапаліту Яну Бабяку ад Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=З БЕЛАРУСІ – СЛОВЫ ПАДЗЯКІ ПЕРШАІЕРАРХУ СЛАВАЦКАЙ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЙ ЦАРКВЫ, МІТРАПАЛІТУ ЯНУ (БАБЯКУ) Высокадастойны Уладыка Мітрапаліт Ян! У момант Вашага зыходу на пенсію з пасады Пераіерарха Славацкай грэка-каталіцкай Царквы – Мітрапаліі «sui iuris», ад імя духавенства, семінарыстаў і вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы, жадаем выказваем Вам глыбокую падзяку. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за асаблівую братэрскую ўвагу […]

Янка Купала: Хрыстос васкрос

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хрыстос васкрос!.. Усюды радасцьУсё глядзіць смялей, святлей;Вялікі мучальнік, здаецца,Абняў ўсіх ласкаю сваей. Хрыстос васкрос!.. НеугамоннаПлыве па нівах, пушчах клік,Плыве адна святая думкаЗ канца ў канец, як свет вялік. Хрыстос васкрос! — пяе сялянінЗ сваёй убогаю раднёй,Забыўшы песні аб прадвесні,Забыўшы ўсё усёй душой. Хрыстос васкрос! — пяе сіротка,Слуга, таптаная людзьмі;Пяе ў чужыне падарожны,Забыты бліжнімі сваймі. Хрыстос […]