Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Заўтра ў Вільні святкуем Стрэчанне (Грамніцы) з Літургіяй і асвячэннем свечак

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра святкуем Стрэчанне (Грамніцы)! Гэта вельмі кранальная евангельская падзея.Гэта свята, калі мы ўспамінаем і зноўку перажываем нашую асабістую СУСТРЭЧУ з Госпадам! Дзякуй, ОЙЧА, што сустрэў нас! Літургія а 10.30. Пасля Літургіі асвячэнне грамнічных свечак. А сёння ўвечары качаем БРАЦКУЮ СВЕЧКУ. 17.00 Вячэрня і пасля вячэрні робім СВЕЧКУ.

Малітва Ахрема Сірына пра пакору і дух Святога ў Грэка-каталіцкай Царкве Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПАКОРА перад БОГАМ – дар ДУХА СВЯТОГА: Малітва Ахрема Сірына (IV ст.): +Госпадзе і Ўладару жыцця майго, духа ленасці, нуды, уладалюбства і марнаслоўя ня дай мне. +Духа чысціні, пакоры, цярплівасці і любові дай мне, слузе Твайму. +Так, Госпадзе Ўладару. Дай мне бачыць мае правіны і не асуджаць брата майго, бо Ты блаславёны на вякі вякоў. […]

Царкоўныя саборы: афіцыйныя сходы біскупаў для вырашэння ключавых царкоўных пытанняў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што такое царкоўныя саборы?Царкоўныя саборы — гэта афіцыйныя сходы біскупаў Каталіцкай Царквы (часам з удзелам іншых клірыкаў і свецкіх), якія склікаюцца для абмеркавання і вырашэння ключавых пытанняў дактрыны, дысцыпліны, маралі і царкоўнага кіравання. Яны адыгрываюць цэнтральную ролю ў захаванні і развіцці вучэння Царквы, удакладняючы Свяшчэннае Пісанне пад кіраўніцтвам Святога Духа, асабліва ў адказ на ерасі. […]

У Мінску ў архікатэдры прайшло экуменічнае набажэнства за адзінства хрысціян

Грэка-католікі Беларусі #Царква

24 студзеня ў мінскай архікатэдры маліліся аб адзінстве ўсіх хрысціян прадстаўнікі рыма-каталіцкай, грэка-каталіцкай, праваслаўнай і пратэстанцкай канфесій. Удзел у сустрэчы прынялі таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і Апостальскі нунцый у Беларусі. Перадапошні дзень Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціян распачаўся святой Імшой, якую ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На пачатку святой Імшы ва ўспамін […]

Нядзеля мытніка і фарысея: розніца ў малітве і сэнс рэлігіі па Лк. 18, 10-14

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Нядзеля мытніка і фарысеяЛк. 18, 10-14 Сёння Ісус расказвае нам пра фарысея і мытніка — так бы мовіць, стэрэатыпна праведнага і няправеднага чалавека, — якія абодва ўваходзяць у святыню памаліцца. Але якая ж велізарная розніца ў іх спосабе малітвы! Увесь сэнс рэлігіі ў тым, каб зрабіць нас пакорлівымі перад Богам і адкрыць нас на шлях […]

25 студзеня — Нядзеля ўспаміну Хрыстовага Уваскрасення і памяць Грыгорыя Багаслова

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра 25.01 – чарговая Нядзеля успаміну Хрыстовага Уваскрасення!Заўтра святкуецца памяць Грыгорыя Багаслова. Менавіта словы з яго твораў увайшлі у гімнаграфію Вялікадня.Евангельскае чытанне – пра пакліканне Закхея (Лк. 19, 1-10). Таксама заўтра нашая грамада будзе маліцца за спачын: каліноўца Аляксея, пра смерць якога даведаліся на мінулым тыдні. За Міхала Жызнеўскага – гадавіна смерці, а таксама за […]

Праваслаўныя прыходы ў Латвіі, Літве і Эстоніі ў XVI–XVII стагоддзях пад юрысдыкцыяй Кіеўскай мітраполіі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Усе праваслаўныя жыхары і праваслаўныя прыходы на тэрыторыі сучасных Латвіі, Літвы і Эстоніі ў гэты перыяд па-ранейшаму знаходзіліся ў юрысдыкцыі Полацкай епархіі, Кіеўскай мітраполіі Сусветнага Канстанцінопальскага патрыярхату. З дакументаў Брэсцкага сойма за 1544 год мы даведваемся, што у Мікольскі праваслаўны прыход у Рызе полацкія архіерэі традыцыйна дасылалі праваслаўных святароў па ўзгадненні з мясцовым «таварыствам». Пра […]

Беларуская праваслаўная місія і гісторыя праваслаўя ў Латвіі з XII–XIII стагоддзяў

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

БЕЛАРУСКАЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ МІСІЯ У РЭЛІГІЙНАЙ ГІСТОРЫІ ЛАТВІІ. Праваслаўныя суполкі ў латвійскіх землях існавалі з XII–XIII стагоддзяў. Яны адносіліся да Полацкай епархіі, Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату. Такім чынам, праваслаўныя Латвіі праз Полацак мелі духоўныя сувязі з Кіевам і Канстантынопалем на працягу многіх стагоддзяў.Землі Латгаліі, размешчаныя на ўсходзе сучаснай Латвіі, знаходзіліся пад частковым пратэктаратам Полацкага княства. У […]

Што такое Сімвал веры і якія асноўныя ісціны хрысціянскай веры ён змяшчае

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Што такое Сімвал веры?Сімвал веры — невялікі тэкст, які прамаўляецца падчас літургіі і іншых богаслужэнняў. У ім вельмі коратка, але максімальна дакладна выкладаюцца галоўныя палажэнні хрысціянскай веры. Якія гэта ісціны? Пра Бога як пра Творцу ўсяго існага; Пра Ісуса Хрыста як пра Сына Божага, Які стаў Чалавекам дзеля нашага збаўлення; Пра Святога Духа, Які гаварыў […]

Папа Леў XIV заклікае маліцца аб дару Духа і еднасці ўсіх хрысціян у свеце

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Папа Леў XIV: «Давайце папросім Госпада выліць дар Яго Духа на ўсе Цэрквы, раскіданыя па ўсім сьвеце, каб дзякуючы яму хрысьціяне аддаліліся ад падзелаў і стваралі моцныя повязі адзінства».https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-01/holy-father-calls-to-pray-for-christian-unity.html Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці хрысціян – Vatican News На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 студзеня 2026 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа […]