
Пражыў ён доўгае, насычанае падзеямі, жыцьцё – больш за 88 гадоў. Пахаваны на Лонданскіх могілках сьв. Панкрата.
Айцец Аляксандар Надсан застаецца ў памяці беларусаў як руплівы сьвятар, глыбокі інтэлектуал, навуковец, публіцыст, нястомны працаўнік на ніве беларускай культуры і духоўнасьці. Ягоныя духоўныя пасланьні і разважаньні на сьвяты чакалі многія беларусы, а кнігі па царкоўнай гісторыі адкрывалі многія невядомыя старонкі. Ягоны жыцьцёвы шлях – прыклад самаадданага служэньня Богу, Царкве і Беларусі. У гэты Велікодны час, у чарговую гадавіну адыходу ў вечнасьць айца Аляксандра, з удзячнасьцю і пашанай узгадваюць яго ў сваіх малітвах за ягоны вялікі ўклад ня толькі беларускія грэка-католікі, але і вернікі іншых канфесій ды ўсе людзі добрай волі.