У нашай рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважаць над рэлігійнымі м…

У нашай рубрыцы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважаць над рэлігійнымі матывамі ў творчасці Міхася Лынькова.

Нягледзячы на атэістычныя перакананні гэтага беларускага савецкага пісьменніка, у яго творах часта сустракаюцца згадкі пра рэлігійнае жыццё нашых продкаў у першыя дзесяцігоддзі мінулага стагоддзя.

Героі Лынькова робяць знак крыжа, адлічваюць час паводле літургічных перыядаў, выкарыстоўваюць хрысціянскія святы, каб не працаваць, параўноўваюць працу вясковага пісара са служэннем набажэнства.